|
СКАРЫНАЎСКІ ЦЭНТР
Музейная экспазіцыя “Беларусы ў свеце” Створана ў 1993 годдзе. Налічвае больш за 2000 экспанатаў. З’яўляецца важным цэнтрам навуковай і культурнай інфармацыі аб беларусах у свеце. Сабраны працы беларусаведаў, кнігі аб знакамітых беларусах замежжа, арыгінальныя творы нашых суайчыннікаў за мяжой: А. Баршчэўскага, С. Яновіча, А. Кірвеля, Р. Крушыны, К. Акулы, Я. Кіпеля, А. Змагара і інш. Дзейнічае пастаянная выстава карцін і скульптур “Беларусь, гэта дзеці твае” беларусаў-мастакоў Вячкі Целеша, Пятра Мірановіча, Віктара Жаўняровіча, Валеры Дзевіскібы, Міхася Калініна, Галіны Русак, Тамары Стагановіч, Міхася Навумовіча і інш. На багатым фактаграфічным матэрыяле на стэндах паказаны жыццёвы і творчы шлях беларусаў, якіх няпростая доля развеяла па ўсім свеце: Барыса Кіта, Аляксандра Надсана, Алеся Алехніка, Лаўрэна Клыбіка, Міхася Белямука, Масея Сяднёва, Рыгора Крушыну і інш. У музейнай экспазіцыі знаходзяцца рэдкія і ўнікальныя перыядычныя выданні і кніжкі на беларускай мове, што выдаваліся ці выдаюцца за мяжой. |
|||||||||||||