ЦЭНТР

структура:

аддзел беларускай науковай тэрміналогіі

супрацоўніцтва

перспектывы

навуковая дзенасць

асветніцкая дзенасць

НАВУКОЎЦЫ
ВЫДАННІ
ПАДЗЕІ
КААРДЫНАТЫ
СПАСЫЛКІ

СКАРЫНАЎСКІ ЦЭНТР

Аддзел беларускай навуковай тэрміналогіі

І. Аддзел навуковай тэрміналогіі арганізаваны ў 1995 г., яго стварэнне з’явілася адказам на запатрабаванне грамадства ў спарадкаванай беларускамоўнай тэрміналогіі, якое ўзнікла ў пачатку 1990-х гг.

Пачатковы этап працы аддзела быў аблегчаны дзякуючы папярэдняй дзейнасці Тэрміналагічнай камісіі таварыства беларускай мовы, якая ў першай палове 1990-х спрычынілася да падрыхтоўкі і выдання многіх тэрміналагічных слоўнікаў, а таксама правяла Першую нацыянальную канферэнцыю “Праблемы беларускай навуковай тэрміналогіі”. Другая нацыянальная канферэнцыя па тэрміналогіі была праведзена ў 1995 г. ужо на базе аддзела навуковай тэрміналогіі.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці аддзела ў першыя гады яго існавання з’явіліся:

  • арганізацыя і каардынацыя тэрміналагічнай працы ў Беларусі;
  • стварэнне разнастайных базаў дадзеных у сферы тэрміналогіі;
  • укладанне бібліяграфій;
  • рэцэнзаванне з пункту гледжання ўжыванай тэрміналогіі навучальнай беларускамоўнай літаратуры;
  • арганізацыя і правядзенне тэрміналагічных семінараў;
  • вывучэнне гісторыі беларускай тэрміналогіі;
  • выдавецкая дзейнасць.

У 1995 г. былі надрукаваны матэрыялы Першай нацыянальнай канферэнцыі “Праблемы беларускай навуковай тэрміналогіі”.

У 1997 і 1999 гг. былі надрукаваны 2 выпускі “Тэрміналагічнага бюлетеэня”.

Выданнем бібліяграфічнага даведніка “Тэрміналагічныя слоўнікі (асобныя выданні 1918 – 1998 гг.)” у  2000 г. была запачаткавана выдавецкая серыя “Беларуская тэрміналогія”. У 2002 г. быў апублікаваны 2-гі выпуск гэтай серыі, манаграфія супрацоўніцы аддзела К.Любецкай “З гісторыі нямецка-беларускай, беларуска-нямецкай лексікаграфіі  і тэрмінаграфіі”.

На сённяшні дзень аддзел навуковай тэрміналогіі з’яўляецца унікальным структурным падраздзяленнем, у якім назапашана самая вялікая ў Беларусі колькасць інфармацыі, прысвечанай беларускай навуковай тэрміналогіі.

II. З 2002 г. аддзел навуковай тэрміналогіі працуе над тэмай “Праблема моўнай рэпрэзентатыўнасці і прынцыпы пабудовы корпуса беларускай мовы (СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ ТЭКСТЫ)”, тэма выконваецца сумесна з Інстытутам мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Упершыню ў Беларусі здзяйсняюцца захады ў накірунку стварэння электроннага фонду спецыяльных тэкстаў беларускай мовы.

Ствараюцца тэкставыя масівы, неабходныя для распрацоўкі праграмных прадуктаў і электронных лінгвістычных рэсурсаў (слоўнікаў, сродкаў праверкі арфаграфіі, рэферавання тэкстаў, пераносу слоў, машыннага перакладу, аптычнага распазнавання тэксту і інш.), што паспрыяе развіццю і паўнавартаснаму функцыянаванню беларускай мовы.

У корпус беларускай мовы (далей – КБМ), як ва ўніверсальную базу, што адлюстроўвае асноўныя параметры сучаснай беларускай мовы, уключаюцца блок спецыяльных тэкстаў, рэпрэзентуючых асноўныя галіны навукі, грамадскага жыцця, прафесійнай дзейнасці і сацыяльна маркіраваных асяродкаў (моладзевых, групавых і г.д.). Крытэрый рэпрэзентатыўнасці патрабуе ўліку ўсіх магчымых дадзеных, якія павінны прысутнічаць у тэкстах і выяўляцца ў КБМ. Распрацоўваецца методыка, якая  дае магчымасць уліку рэлевантных асаблівасцей тэкстаў рознага тыпу. Разглядаецца праблема нарматыўнасці і узусу ў адносінах да мэтаў, якія ставяцца перад КБМ.

Для пабудовы розных фрагментаў корпуса ўкладаецца спіс літаратуры са сфераў гуманітарных, прыродазнаўчых  і фізічна-тэхнічных  навук.

Пры адборы літаратуры для пабудовы корпуса  пад увагу бяруцца наступныя акалічнасці: а) разнастайнасць тэматыкі; б) прадстаўленасць як арыгінальных тэкстаў, так і (патэнцыяльна) перакладных; в) наяўнасць тэкстаў, напісаных як сучасным, так і неафіцыйным правапісам. Уся адабраная літаратура кваліфікуецца з пункту гледжання засведчаных у ёй якасцей мовы.

Корпус спецыяльных тэкстаў ствараецца ва ўзаемадзеянні з корпусам тэкстаў літаратурнай мовы і іншымі дапаможнымі лексіка-граматычнымі фондамі.

У ліпені 2002 г. супрацоўнікі аддзела ўдзельнічалі ў пасяджэнні “круглага стала” “Беларуская мова і камп’ютар”, на якім пытанні стварэння корпусу беларускай мовы абмяркоўваліся сумесна  з рознымі зацікаўленымі арганізацыямі і установамі.