|
Скарынаўскі Цэнтр - асветніцкая дзейнасць Каранацыя Міндоўга на караля і ўтварэнне новай дзяржавы на тэрыторыі Беларусі У
2003 годзе Нацыянальны навукова-асветніцкі
цэнтр імя Ф.Скарыны ўдзельнічаў у
мерапрыемствах, якія ладзіў
Нацыянальны арганізацыйны камітэт па
750-годдзю каранацыі Міндоўга як караля
Беларуска-Літоўскай дзяржавы. У Цэнтры 27
чэрвеня 2003 г. адбылося паседжанне
круглага стала “Каранацыя Міндоўга
на караля і ўтварэнне новай дзяржавы на
тэрыторыі Беларусі”, у якім
удзельнічалі навукоўцы і грамадскасць
Беларусі. Паседжанне вёў старшыня
Нацыянальнага арганізацыйнага
камітэта і вядучы навуковы супрацоўнік
Цэнтра прафесар Анатоль Пятровіч
Грыцкевіч, які і адкрыў паседжанне. Анатоль Грыцкевіч - Каранацыя Міндоўга як дзяржаўны акт
Беларуская шляхта і яе роля ў гісторыі і культуры Беларусі 27 траўня 2003 г. у Нацыянальным навукова-асветным цэнтры імя Ф.Скарыны адбылася публічная лекцыя на тэму “Беларуская шляхта і яе роля ў гісторыі і культуры Беларусі”. Лекцыя выклікала вялікую цікавасць грамадскасці і разам з адказамі на пытанні працягвалася дзве гадзіны. Лекцыю чытаў доктар гістарычных навук, прафесар Анатоль Пятровіч Грыцкевіч, які ў Цэнтры імя Францішка Скарыны працягвае свае даследаванні па гісторыі беларускай шляхты. Асноўныя палажэнні лекцыі былі паўтораныя па 1-й праграме Беларускага радыё 27 ліпеня 2003 г. На сайце даецца скарочаны пераказ лекцыі прафесара А.П.Грыцкевіча. Анатоль Грыцкевіч - "Беларуская шляхта"
Выстава твораў Уладзімір Кіркевіч - "Беларусь"
Кіркевіч
Уладзімір Міхайлавіч нарадзіўся
ў1938 годзе ў Сярэдняй Азіі.
Сваю нацыянальную прыналежнасць
вызначае як беларускую.
Дзяцінства прайшло ў Пінску Брэсцкай
вобл. Яшчэ ў юнацтве любоў да жывапісу і
сакрэты складанай тэхнікі работы
акварэллю яму перадаў яго першы
настаўнік — мастак-акварэліст Яўген
Пулхаў.
Уладзімір Кіркевіч вучыўся ў Пінскім
гідрамеліярацыйным тэхнікуме (1952–1956),
Кіеўскім гідрамеліярацыйным інстытуце
(1956–1961). Атрымаўшы спецыяльнасць
інжынера-гідратэхніка, у 1961 г.
пераехаў ў Крым, на будаўніцтва Паўночна-Крымскага
канала, дзе працаваў на працягу дваццаці
гадоў. З 1969 г.
жыве ў Феадосіі. У 1992 г. завочна
закончыў факультэт жывапісу і графікі
Універсітэта мастацтваў у Маскве. Шмат
падарожнічаў па свеце, бываў у Беларусі,
Прыбалтыцы, Расіі. Але больш за ўсё яго
вабяць пейзажы Паўднёва-Усходняга Крыма
— Феадосія, Кактэбель, Судак, Стары Крым,
Карадаг і
ўлюбёнай Беларусі— Пінск, Полацк, Тураў,
Нясвіж, Мінск, Магілёў, Гродна, Брэст,
Віцебск і інш.
З 1991 г.
У. Кіркевіч цалкам прысвяціў сябе
творчасці. Працуе ў тэхніцы камернай
акварэлі, у рэалістычнай манеры пісьма,
уласцівай традыцыям старых майстроў.
Любімыя жанры — пейзаж і нацюрморт. Яму
ўдаецца перадаць самыя тонкія адценні
стану прыроды. Наш
суайчыннік удзельнічаў у больш чым
у
100 выстаўках.
Самыя
ганаровыя
для яго адбыліся
падчас
святкавання 150-годдзя з дня нараджэння
Ільі Рэпіна (Чугуеў,
жнівень
1994 г.),
падчас правядзення V
Міжнароднага
фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар”
(Віцебск, ліпень 1996 г.), у верасні 1997 г. у
Пінску у гонар 900 годдзя горада; у
кастрычніку 1997 г. у Кіеве. Карціны
У. Кіркевіча знаходзяцца ў шматлікіх
музеях, прыватных калекцыях Украіны і за
мяжой.Уладзімір
Міхайлавіч ахвотна перадае свой вопыт
моладзі.
З
1992 г. мастак вядзе мастацкі гурток «Акварэль».
Увесь вольны час прысвячае жывапісу:
піша эцюды з натуры, наведвае выстаўкі і
музеі, вывучае кнігі па мастацтву,
прымае актыўны ўдзел у навуковых
канферэнцыях.Неаднаразова
наведваў
Цэнтр імя Ф. Скарыны
ў Мінску і падараваў свае мастацкія творы.
Мастак
актыўна ўдзельнічае ў культурным жыцці
беларускай дыяспары на Украіне. |
|||||||||||