|
Скарынаўскі Цэнтр - асветніцкая дзейнасць
Выстава твораў Уладзіміра Кіркевіча - "Беларусь"
Кіркевіч
Уладзімір Міхайлавіч нарадзіўся
ў1938 годзе ў Сярэдняй Азіі.
Сваю нацыянальную прыналежнасць
вызначае як беларускую.
Дзяцінства прайшло ў Пінску Брэсцкай
вобл. Яшчэ ў юнацтве любоў да жывапісу і
сакрэты складанай тэхнікі работы
акварэллю яму перадаў яго першы
настаўнік — мастак-акварэліст Яўген
Пулхаў.
Уладзімір Кіркевіч вучыўся ў Пінскім
гідрамеліярацыйным тэхнікуме (1952–1956),
Кіеўскім гідрамеліярацыйным інстытуце
(1956–1961). Атрымаўшы спецыяльнасць
інжынера-гідратэхніка, у 1961 г.
пераехаў ў Крым, на будаўніцтва Паўночна-Крымскага
канала, дзе працаваў на працягу дваццаці
гадоў. З 1969 г.
жыве ў Феадосіі. У 1992 г. завочна
закончыў факультэт жывапісу і графікі
Універсітэта мастацтваў у Маскве. Шмат
падарожнічаў па свеце, бываў у Беларусі,
Прыбалтыцы, Расіі. Але больш за ўсё яго
вабяць пейзажы Паўднёва-Усходняга Крыма
— Феадосія, Кактэбель, Судак, Стары Крым,
Карадаг і
ўлюбёнай Беларусі— Пінск, Полацк, Тураў,
Нясвіж, Мінск, Магілёў, Гродна, Брэст,
Віцебск і інш. Каталог акварэляў выставы «Беларусь» Уладзіміра Кіркевіча 1. Зіма ў Лахве. 1981 г. 24х36 см. 2. Палескі край. 1981 г. 21х33 см. 3. Тут стаялі дасмерці. 1981 г. 20х29 см. 4. Ліда. 1981 г. 20х29 см. 5. Віцебск. 1996 г. 30х21 см. 6. Над Пінай. 1997 г. 30х22 см. 7. Начны Пінск. 1997 г. 35х23 см. 8. Закінуты хлеў на Палессі. 1997 г. 23х35 см. 9. Нашчадкам у прыклад. 1997 г. 34х22 см. 10. Памяці А. Блока (в. Колбы). 1998 г. 29х20 см. 11. Вечар у Брэсцкай крэпасці. 1998 г. 24х36 см. 12. Помнік афганцам у Мінску. 1999 г. 35х23 см. 13. Нацюрморт «Паланэз». 2000 г. 36х24 см. 14. Неба над возерам. 2000 г. 29х20 см. 15. На Замкавай гары ў Тураве. 2001 г. 30х21 см. 16. Восень у Тураве. 2001 г. 30х21 см. 17. Вусце ракі Палата ў Полацку. 2001 г. 21х34 см. 18. Каложская царква ў Гродне. 2001 г. 24х36 см. 19. Замкавая гара ў Навагрудку. 2001 г. 29х20 см. 20. Памяці А. Міцкевіча. 2001 г. 30х21 см. 21. Гомель. 2001 г. 30х21 см. 22. Нясвіж. Сымон Будны. 2001 г. 29х20 см. 23. Від на Сафійскі сабор у Полацку. 2001 г. 36х24 см. 24. Восень у Камянцы. 2001 г. 29х20 см. 25. Магілёў. Буйнічаскае поле. 2001 г. 24х37 см. 26. Няміга. 2001 г. 24х36 см. 27. У цэнтры Віцебска. 2001 г. 23х35,5 см. 28. Спаса-Еўфрасінняўская царква ў Полацку. 2001 г. 36х24 см. 29. У парку Нясвіжа. 2002 г. 23х30 см. 30. Слуцкія вароты ў Нясвіжы зімой. 2002 г. 24х36 см. 31. Адыходзячая Беларусь. 2002 г. 24х36 см. 32. Зіма ў Здраўнева. 2002 г. 20х29 см. 33. Днепр каля Магілёва. 2002 г. 36х24 см. 34. Спевакі лёсу беларуса. ў2002 г. 29х20 см. 35. Беларускія асветнікі. 2002 г. 36х24 см. Акварэлі напісаныя на паперы, памеры дадзены ў сантыметрах. |
||||||||||||