ЦЭНТР

структура

супрацоўніцтва

перспектывы

навуковая дзенасць

асветніцкая дзенасць

НАВУКОЎЦЫ
ВЫДАННІ
ПАДЗЕІ
КААРДЫНАТЫ
СПАСЫЛКІ
Скарынаўскі Цэнтр

 

АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ навуковай дзейнасці Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя  Ф.Скарыны на 2003 -2005 гг.

Выпрацоўка стратэгіі нацыянальнага развіцця ва ўмовах   глабалізацыі

  • Вызначэнне шляхоў і тэндэнцый развіцця нацыянальнай беларускай культуры (народнай і прафесійнай) ва ўмовах глабалізацыі.

  • Выпрацоўка канцэпцыі пабудовы грамадзянскай і нацыянальнай супольнасці праз змяненне свядомасці людзей на аснове грамадскага яднання, актывізацыі грамадскіх духоўных ідэалаў, нацыянальнай ідэі, пошуку выйсця з агульначалавечага і лакальна-рэгіянальнага крызісаў.

  • Выпрацоўка канцэпцыі маральнага здароўя і духоўнага развіцця сучаснага беларускага грамадства

  • Распрацоўка канцэпцыі фарміравання і развіцця асобы ў сучасным грамадстве.

  • Распрацоўка канцэпцыі дзяржаўнага развіцця на аснове нацыянальных традыцый беларускай гісторыі, сусветнага вопыту.

  • Вывучэнне глабальных праблем сучаснасці і вызначэнне тэндэнцый глабалізацыі ў Беларусі.

Пашырэнне прысутнасці Беларусі ў свеце

  • Сістэматызацыя, класіфікацыя і аналіз навуковых ведаў па беларуса- і народазнаўству.

  • Стварэнне даведачна-інфармацыйнага комплексу па беларуса- і народазнаўству (базы дадзеных, сеткі Інтэрнэт, бібліятэкі і інш.).

  • Асветніцка-арганізацыйная дзейнасць па распаўсюджванні ведаў пра Беларусь (арганізацыя пастаянна дзеючай Міжнароднай школы па вывучэнні беларускай мовы, літаратуры, культуры, семінараў, канферэнцый, кансультацый, выдавецкая дзейнасць  і г.д.).

  • Вывучэнне і наладжванне міжкультурных камунікацый (міжнароднае супрацоўніцтва, супрацоўніцтва з асяродкамі дыяспары, сувязь з пасольствамі і інш.).

 

Тэматыка навуковай дзейнасці на 2003 год.

Тэма

Навуковы кіраўнік

Праблема моўнай рэпрэзентатыўнасці і прынцыпы пабудовы корпуса беларускай мовы Цыхун Г.А., доктар філалагічных навук, прафесар
Філасовія культуры: Уводзіны ў гістарычную культуралогію Крукоўскі М.І., доктар філасофскіх навук, прафесар
Храсціянства ў кантэксце сучаснага грамадзка- культурнага жыцця ў Беларусі Кулажанка Л.Я., кандыдат гістарычных навук
Узаемадзечнне беларускай культуры з культурамі іншых краін і народаў Дубянецкі Э.С., кандыдат гістарычных навук
Прадстаўнічыя інстытуты Беларусі ў развіцці федэратыўных асноў дзржаўнасці ў 2-й палове 16-18 стст. Грыцкевіч А.П., доктар гістарычных навук
Беларускае краязнаўства як гісторыка-культурны феномен. Гісторыя краязнаўчага вывучэння этнічных супольнасцей Ігнацюк А.А., кандыдат філалагічных навук
Традыцыі шляхецкай культуры на Беларусі Вашкевіч Ю.А., кандыдат гістарычных навук
Дзейнасць Беларусі ў ЮНЭСКА (1990-2000 гады) Віцязь С.П., кандыдат гістарычных навук
Духоўна-рэлігійны дыскурс сацыяльнага прагрэсу ўва ўмовах глабалізацыі: беларускі кантэкст Канаплянік Л.М., кандыдат філалагічных навук
Метадалогія беларускага усходазнаўства Захаранка І.А., кандыдат геаграфічных навук
Беларуская народная культура: міфалагічны і хрысціянскі архетыпы. Эстэтыка. Філасофія. Конан У.М., доктар філасофскіх навук
Узаемадзеянні Беларусі з краінамі Цэнтральнай і Заходняй Еўропы ў галіне адукацыі, навукі, культуры (1991-2001 гады) Пятроўскі Г.М., доктар фізіка-матэматычных навук