ЦЭНТР

структура

супрацоўніцтва

перспектывы

навуковая дзенасць

асветніцкая дзенасць

НАВУКОЎЦЫ
ВЫДАННІ
ПАДЗЕІ
КААРДЫНАТЫ
СПАСЫЛКІ

Скарынаўскі Цэнтр - падзеі:

22 мая 2003 г.

навукова-тэарэтычны семiнар

"Актуальныя праблемы эстэтыкi i культуралогii ў Беларусi"

_________________________

22 мая 2003 г. Нацыянальны навукова-асветнiцкi цэнтр iмя Ф.Скарыны праводзiць навукова-тэарэтычны семiнар "Актуальныя праблемы эстэтыкi i культуралогii ў Беларусi".

На семiнары будуць абмяркоўвацца тэарэтычныя, асветнiцкiя i арганiзацыйныя праблемы эстэтыкi i культуралогii, узаемасувязi i размежаванне памiж гэтымi гуманiтарнымi навукамi.

Усе прадстаўленыя работы будуць перададзены мастаком у дар Скарынаўскаму цэнтру.

Увага даследчыкаў i выкладчыкаў будзе сканцэнтравана на вырашэннi такiх задач, як неабходнасць адраджэння тэарэтычнай i практычнай эстэтыкi, грамадскага прэстыжу, станауленне тэарэтычнай культуралогii i пашырэнне яе ўплыву на развiцце нацыянальнай самабытнасцi i рэгiянальнай разнастайнасцi.

У семiнары прымуць удзел вядомыя спецыялiсты ў галiне эстэтыкi, культуралогii, мастацтвазнаўстве, гiсторыi беларускай культуры.

Да ўдзелу ў семiнары запрашаюцца даследчыкi, выкладчыкi эстэтыкi i культуралогii, аспiранты, крытыкi, публiцысты, iншыя зацiкаўленыя асобы.

_________________________

Тэлефон для даведак 220-93-50

Мiнск, вул. Рэвалюцыйная, 15.
Нацыянальны навукова-асветнiцкi цэнтр
Iмя Ф.Скарыны


і іншыя выданні Цэнтра