|
Скарынаўскі
Цэнтр - падзеі:
29 мая 2003 г.
публiчная лекцыя прафесара Грыцкевiча Анатоля Пятровiча
"Шляхецкае саслоўе ў Беларусi"
_________________________
29 мая 2003 года ў Нацыянальным навукова-асветнiцкiм цэнтры iмя Ф. Скарыны адбудзецца публiчная лекцыя прафесара Грыцкевiча Анатоля Пятровiча "Шляхецкае саслоўе ў Беларусi".
Шляхецкае саслоўе на працягу стагоддзяў займала важнае месца ў беларускiм грамадстве. Па колькасцi яно значна пераўзыходзiла дваранства суседнiх краiн. У Беларусi яно складала ў канцы XVIII стагоддзя 10-12% усяго насельнiцтва (у Мiнскай губернii нават 15%), у Расii, Аўстрыi i Прусii - толькi 1%. Шляхта - гэта арганiчная частка беларускага грамадства са сваёй палiтычнай пазiцыяй i своеасаблiвай культурай, блiзкай да народнай, са сваiм пачуццём гонару, патрыятызму, адданасцi традыцыi, сям'i i роду. Усе тры паўстаннi ў Беларусi - 1794, 1831 i 1863 гг. - былi шляхетскiмi (шляхта складала ад 70 да 90% паўстанцаў).
Шляхта ў галiне культуры стварыла своеасаблiвы сiмбiёз беларускай народнай культуры i агульнаеўрапейскай культуры, у значнай ступенi мела добрую адукацыю еўрапейскага ўзроўню. Акрамя каталiцкай канфесii, шляхта вызнавала i праваслаўе (пiнская i, часткова, слуцкая шляхта), i пратэстанства - кальвiнiсты i лютэране. Гiсторыя шляхты - неад'емная частка гiсторыi Беларусi.
_________________________
Сараэчна запрашаем у Скарынаўскi цэтнтр па адрасе: Рэвалющыйная, 15, (другi паверх, музей "Беларусы ў свеце").
Пачатак а 18-ай гадзiне.
|