ЦЭНТР

структура

супрацоўніцтва

перспектывы

навуковая дзенасць

асветніцкая дзенасць

НАВУКОЎЦЫ
ВЫДАННІ
ПАДЗЕІ
КААРДЫНАТЫ
СПАСЫЛКІ

Скарынаўскі Цэнтр - падзеі:

23 верасня 2003 году ў Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Ф.Скарыны адбыўся міжнародны "круглы стол" -

“Хрысціянскія асновы здаровай сям’і”.

На “круглым стале” былі абмеркаваныя прычыны крызісу сям’і ў сучасных умовах, раскрытыя прынцыпы фармавання і захавання сям’і на хрысціянскіх асновах, паказаны перавагі сямейнага выхавання ў хрысціянскіх сем’ях.

Увага даследчыкаў і выкладчыкаў была сканцэнтраваная на вырашэнні такой задачы, як неабходнасць выправіць становішча ў гэтым пытанні і выпрацаваць адпаведныя рэкамендацыі.

У “круглым стале” прынялі ўдзел навукоўцы, прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій, настаўнікі і выхавальнікі школ розных тыпаў, журналісты. Ніжэй падаецца інфармацыя пра ініцыятараў міжнароднага "круглага стала" і асноўныя тэзісы іх выступаў.

Тоні Марсіано апошнія пяць гадоў займае пасаду выканаўчага дырэк-тара Шарлоцкага рэабілітацыйнага цэнтру, мае ступень бакалаўра сацыялогіі і сертыфікат выкладчыка. Ён скончыў семінарыю Войска Вызвалення і Д'юцкі Універсітэт па спецыяльнасці кіраванне дабрачыннымі агранізацыямі, працаваў пастарам трох цэркваў, адну з якіх (апошнюю) ён сам заснаваў. Ён адкрыў першы ў горадзе прытулак для дапамогі бяздомным людзям, якія пакутуюць ад розных залежнасцяў. Акрамя таго, Тоні Марсіано працаваў выканаўчым дырэктарам прытулку ў Вашынгтоне.

Рэабілітацыйны цэнтр у Шарлоце прапануе 12-крокавую праграму вызвалення ад залежнасці, якую выкарыстоўваюць групы Ананімных Нарка-манаў і Ананімных Алкаголікаў. Спалучэнне праграмаў вызвалення ад залежнасці з рэлігійным фактарам з'яўляецца зарукай поспеху Шарлоцкага рэабілітацыйнага цэнтру.

Энды Лайнінгер жыве і працуе ў Мінску ўжо некалькі гадоў. Ён кіруе групай амерыканскіх выкладчыкаў англійскай мовы, а таксама працуе з сем'ямі алкаголікаў. Энды мае дзве навуковыя ступені бакалаўра ў галіне механічнай інжэнерыі і клеткавай біялогіі, а таксама дзве ступені магістра ў галіне хрысціянскай адукацыі і кансультацыі па пытаннях сям’і і шлюбу. Энды працаваў у псіхітрычным шпіталі для падлеткаў, а таксама ў царкве, загадваючы пытаннямі адукацыі і працы з сем'ямі. Энды мае жонку Элізабэт і трох дачок: Хану (12 гадоў), Рэйчэл (9 гадоў), і Рэбеку (7 гадоў).

Апошнія колькі гадоў Энды шчыльна займаецца працай з сем'ямі алкаголікаў, спрабуючы знайсці прадуктыўныя шляхі вырашэння праблемаў, характэрных для гэтых сем'яў. Цягам гэтай працы было высветлена, што сям'я алкаголіка звычайна больш зацікаўлена ў атрыманні дапамогі, чым сам алкаголік. Таксама было высветлена тое, што сямейныя дачыненні — гэта найлепшы шлях дапамагчы алкаголіку акрыяць, а нездаровыя сямейныя дачыненні — найвялікшы тормаз у гэтым працэсе.

 

Хрысціянскія асновы здаровай сям'і.

Існуе тры сферы сямейных дачыненняў

1. Унутраная сфера: гэта выток нашых дычыненняў.

Унутраная сфера - гэта сфера дачыненняў чалавека з самім сабою. У гэтай сферы чалавек вырашае, што робіць яго значным, прынятым і вызначае яго бяспеку. Бальшыня людзей для вызначэння ўласнай значнасці выкарыстоўваюць сістэмы, заснаваныя на сораме, а не на праўдзе. Заснаваная на праўдзе сістэма надзейная і паслядоўная ва ўсіх чатырох сферах нашых зносінаў.

Праблемы: Залежнасці і іншыя парушэнні пачы-наюцца менавіта ў гэтай сферы.

2. Міжасабовая сфера: Нашыя дачыненні з іншымі.

Калі ў чалавека няма парадку ва ўнутраных дачыненнях, ён часта імкнецца выкарыстаць вонкавыя ці міжасабовыя дачыненні для вызначэння ўласнай значнасці. Сваю значнасць чалавек шукае ў знешнім свеце, замест света ўнутранага. Такім чынам, міжасабовыя дачыненні выступаюць сродкам выяўлення здаровага ўнутранага свету.

Праблемы: развод, жорсткія адносіны, страта кантролю над сабою і многія іншыя формы.

3. Сфера атачэння: Тое, як сям'я рэагуе на рэальнасць унутры сябе і на навакольны свет.

Унутрысямейныя правілы альбо пагаджаюцца, альбо канфліктуюць з рэальнасцю. Калі яны канфліктуюць з рэальнасцю, сям'я імкнецца абараніць вобраз здаровай і стабільнай сям'і перад светам. На самой справе, правілы павінны быць заснаваны на рэальным дыялогу з грамадствам, а не на кантролі. Большасць нездаровых сем'яў не мае эфектыўных шляхоў рэагаваць на рэальнасць.

4. Духоўная сфера: Сям'я павінна імкнуцца да звышрэальнага і мець патрэбу ў вышэйшай мэце і вышэйшай уладзе (Бога). Усе сем'і маюць канкрэтныя мэты: некаторыя — задавальненне сваіх унутраных, нездаровых патрэбаў; здаровыя ж сем'і імкнуцца дапамагаць чалавецтву і ўплываць на свет дабратворна. Духоўная сфера звязаная якраз з апошнімі патрэбамі і стварае атмасферу прыняцця і росту ў сям'і ў адрознене ад умоўнай любові і пакарання як спосбу кантролю.

Праблемы: Нястача мэты і значнасці ў лепшым выпадку будзе проста спараджаць пасрэдныя сем'і. Нястача мэтаў стварае абмежаваную матывацыю для пераадолення жыццёвых праблемаў.

Рэкамендацыі:

1. Кожны павінен прызнаць, што ў ягонай сям'і існуюць праблемы.

2. Сям'я здаровая нагэтулькі, наколькі здаровыя асобныя чальцы гэтай сям'і. Кожны павінен вызначыць, што робіць яго значным, дапамагае адчуць сябе прынятым і што спрыяе пачуццю бяспекі.

3. Сістэма вызначэння асабістай значнасці, заснаваная на праўдзе, больш эфектыўная, чым сістэма, заснаваная на сораме.

4. Міжасабовыя адносіны дзейнічаюць лепш за ўсё тады, калі яны з'яўляюцца выяўленнем любові, а не сродкам адчуць сябе значным.

5. Сем'і павінны развіваць сістэмы і шлях існавання ў грамадстве.

6. Кожная сям'я павінна знайсці мэту, якая выходзіць за межы самой сям'і.