ЦЭНТР

структура

супрацоўніцтва

перспектывы

навуковая дзенасць

асветніцкая дзенасць

НАВУКОЎЦЫ
ВЫДАННІ
ПАДЗЕІ
КААРДЫНАТЫ
СПАСЫЛКІ

Скарынаўскі Цэнтр - падзеі:

29 верасня 2003 года

Публічная лекцыя Юры Вашкевіча  - "Беларусь вачыма польскіх гісторыкаў"

29 верасня 2003 года ў Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Ф.Скарыны  адбудзецца  публічная бясплатная лекцыя вядучага навуковага супрацоўніка, доктара гуманітарных навук у галіне гісторыі Юры Вашкевіча “Беларусь вачыма польскіх гісторыкаў”.

Беларусь, як незалежная дзяржава, недастаткова вядомая ў свеце. Таму асаблівае значэнне набывае веданне гісторыі нашай дзяржавы, асабліва ў сумежных краінах — нашых суседзяў. Будзе ўзнята пытанне, як польскія гісторыкі бачылі беларускую мінуўшчыну, як вывучалася гісторыя Беларусі ў Польшчы ў перыяд 1945 – 1989 гг. на фоне грамадска-палітычных рэалій эпохі.

Сардэчна запрашаем у Скарынаўскі цэнтр па адрасе: Рэвалюцыйная, 15, (другі паверх, музей “Беларусы ў свеце”).

Пачатак а 17-ай гадзіне. Уваход вольны. 

Даведкі па тэлефонах: 206-57-97, 220-93-50