|
Скарынаўскі
Цэнтр - падзеі:
12 верасня 2002 г.
VI Карэлiцкiя чытаннi
«Iгнат Дамейка - светач сусветнай цывiлiзацыi»
_________________________
У межах святочных мерапрыемстваў па ўшанаваннi памяцi Iгната Дамейкi Нацыянальны навукова-асветнiцкi цэнтр iмя Ф.Скарыны сумесна з Нацыянальнай Акадэмiяй Навук Беларусi, Карэлiцкiм райвыканкамам пры падтрымцы Нацыянальнай камiсii па справах ЮНЕСКО РБ i Польскага iнстытута ў Мiнску ладзiць 12 верасня 2002 г. VI Карэлiцкiя чытаннi "Iгнат Дамейка - светач сусветнай цывiлiзацыi". У г.п. Мiр збяруцца прадстаўнiкi мясцовых i цэнтральнай уладаў, дыпламатычнага корпусу, навукоўцы, грамадскiя дзеячы, творчая iнтэлiгенцыя.
Мэта сустрэчы - пашырэнне ведаў пра дзейнасць Iгната Дамейкi, вялiкага асветнiка, навукоўца, культурнага i грамадскага дзеяча, патрыета. Iгнат Дамейка - адзiн са славутых ураджэнцаў Беларусi, якiя сваiм талентам i самаахвярнай працай узбагацiлi скарбнiцу сусветнай цывiлiзацыi.
|