|
Скарынаўскі
Цэнтр - падзеі:
19 снежня 2002 г.
прэзентацыя навукова-папулярнага зборнiка
«Iгнат Дамейка - светач сусветнай цывiлiзацыi»
_________________________
Нацыянальны навукова-асветны цэнтр iмя Ф.Скарыны праводзiць 19 снежня 2002 г. прэзентацыю навукова-папулярнага зборнiка "Iгнат Дамейка - светач сусветнай цывiлiзацыi". Кнiга аб'ядноўвае напрацоўкi гiсторыкаў, краязнаўцаў, лiтаратараў, фiлосафаў, прысвечаныя 200-годдзю нашага выдатнага земляка, i стала своеасаблiвым падсумаваннем юбiлейнага года Iгната Дамейкi.
Запрашаем у Скарынаўскi цэнтр (Рэвалюцыйная 15, 2-гi паверх).
Пачатак а 18 гадзiне.
Тэл. 206-57-97
220-93-50
|