ЦЭНТР

структура

супрацоўніцтва

перспектывы

навуковая дзенасць

асветніцкая дзенасць

НАВУКОЎЦЫ
ВЫДАННІ
ПАДЗЕІ
КААРДЫНАТЫ
СПАСЫЛКІ
Нацыянальны навукова-асветніцкі цэнтр імя Францыска Скарыны —

дзяржаўная ўстанова адукацыі, створаная ў 1991 г., адразу пасля святкавання 500-годдзя з дня нараджэння вялікага беларускага вучонага-гуманіста, перакладчыка Бібліі на старабеларускую мову і яе выдаўца, пачынальніка ўсходнеславянскага кнігадрукавання. Першапачаткова Цэнтр быў у складзе Акадэміі навук Беларусі, у 1993 г. перападпарадкаваны Міністэрству адукацыі. Размяшчаецца ў гістарычным будынку на вул. Рэвалюцыйнай, 15 у Мінску, дзе ў 1920—ыя гады размяшчаўся Інстытут беларускай культуры, у якім працавалі многія выдатныя нацыянальныя дзеячы. Памяць двух з іх — гісторыка Усевалада Ігнатоўскага і пісьменніка Максіма Гарэцкага — увекавечана на будынку мемарыяльнымі дошкамі. Асноўныя напрамкі дзейнасці Цэнтра:

  • навуковае абгрунтаванне дзяржаўнай палітыкі ў галіне асветніцтва;
  • гісторыя і тэорыя беларускай культуры;
  • распрацоўка беларускай тэрміналогіі;
  • праблемы хрысціянства і нацыянальнага развіцця;
  • беларуса- і народазнаўства;
  • грамадска-культурнае ўзаемадзеянне Беларусі з іншымі краінамі і народамі;
  • праблемы выяўлення, вяртання і сумеснага выкарыстання беларускіх матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі краіны;
  • стварэнне банка інфармацыі па адукацыі, навуцы, гісторыі, культуры, рэлігіі Беларусі;
  • праблемы рэгіёназнаўства і краязнаўства;
  • рэдакцыйна-выдавецкая дзейнасць.

Новае на сайце:

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Міжкультурны дыялог у Беларусі: нацыянальна-культурнае і духоўнае развіццё ва ўмовах глабалізацыі"

Скарынаўскі Цэнтр - навуковая дзейнасць

Публічная лекцыя Юры Вашкевіча - "Беларусь вачыма польскіх гісторыкаў"

Міжкультурны дыялог у Беларусі: нацыянальна-культурнае і духоўнае развіццё ва ўмовах глабалізацыі

Міжкультурны дыялог у Беларусі: нацыянальна-культурнае і духоўнае развіццё ва ўмовах глабалізацыі

Скарынаўскі Цэнтр - Музейная экспазіцыя “Беларусы ў свеце”

апошняе абнаўленьне - 11.01.2004