ЦЭНТР

структура

супрацоўніцтва

перспектывы

навуковая дзенасць

асветніцкая дзенасць

НАВУКОЎЦЫ
ВЫДАННІ
ПАДЗЕІ
КААРДЫНАТЫ
СПАСЫЛКІ

Скарынаўскі Цэнтр - структура

Цэнтр складаецца з шасці аддзелаў:

У Цэнтры працуюць вядомыя беларускія вучоныя дактары навук Уладзімір Конан, Анатоль Грыцкевіч, Генадзь Цыхун, Мікалай Крукоўскі і інш. Усяго каля 25 супрацоўнікаў.

З 1993 г. працуе бібліятэка, якая мае рукапісны фонд, калекцыю выданняў беларускай дыяспары, фонд фота- і фонадакументаў, дасье выразак з перыядычных выданняў, картатэку па персаналіях, населеных пунктах, краінах, дыяспары, рэстытуцыі. Па гэтых напрамках створана і папаўняецца камп’ютэрная база дадзеных. Пастаянна дзейнічае выстава «Беларусы ў свеце», на якой прадстаўлена звыш 2000 экспанатаў. Суайчыннікамі падараваны Цэнтру мастацкія творы Валерыя Дзевіскібы, Яна Кузьміцкага, Пётра Мірановіча, Галіны Русак, Тамары Стагановіч, Вячкі Целеша і і нш.

На базе Цэнтра дзейнічае грамадскае аб’яднанне «Міжнародная асацыяцыя беларусістаў» (МАБ), Тэрміналагічная камісія пры Міністэрстве адукацыі, Скарынаўскае брацтва.