ЦЭНТР
   структура
   супрацоўніцтва
   перспектывы

навуковая дзенасць

асветніцкая дзенасць

НАВУКОЎЦЫ
ВЫДАННІ
ПАДЗЕІ
КААРДЫНАТЫ
СПАСЫЛКІ
 

Скарынаўскі Цэнтр - супрацоўніцтва

Цэнтр падтрымлівае шырокія сувязі з беларускімі і замежнымі ўстановамі і грамадскімі арганізацыямі ў формах:

  • інфармацыйнага абмену;
  • сумесных навуковых, навукова-асветных і культурных мерапрыемстваў.

Навуковае супрацоўніцтва ажыццяўляецца з Інстытутам славяназнаўства і балканістыкі Расійскай АН, Інстытутам Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў Любліне, Варшаўскім універсітэтам (Польшча), Беларускім інстытутам навукі і мастацтва (ЗША), Бібліятэкай і музеем імя Ф. Скарыны (Англія), навуковымі ўстановамі Балгарыі, Германіі, Ізраіля, Італіі, Латвіі, Літвы, Украіны, Францыі і інш. Навуковыя сувязі з Цэнтрам падтрымліваюць больш за 200 замежных вучоных-беларусістаў з 23 краін свету.

Па выніках навуковых даследаванняў на працягу 1991–2002 гг. Цэнтр арганізаваў і правёў каля 45 міжнародных навуковых канферэнцый, у т. л. тры кангрэсы беларусістаў (сумесна з Міжнароднай асацыяцыяй беларусістаў), выдаў 40 кніг. Сярод іх энцыклапедычныя даведнікі «Хто ёсць хто сярод беларусаў свету», «Беларускія рэлігійныя дзеячы ХХ ст.» і інш.