ЦЭНТР

структура

супрацоўніцтва

перспектывы

навуковая дзенасць

асветніцкая дзенасць

НАВУКОЎЦЫ
ВЫДАННІ
ПАДЗЕІ
КААРДЫНАТЫ
СПАСЫЛКІ

 

Скарынаўскі Цэнтр - выданні:

Ігнат Дамейка — светач сусветнай цывілізацыі: Матэрыялы VI Карэліцкіх чытанняў (г. п. Мір, 12 вер. 2002 г.) / Рэдкал.: Л. Уладыкоўская-Канаплянік (гал. рэд.) і інш. — Мн.: «Энцыклапедыкс», 2002. — 136 с., [4] іл. ISBN 985-6599-64-4.

У зборніку змешчаны матэрыялы чытанняў, праведзеных на малой радзіме Ігната Дамейкі 12 верасня 2002 г. у гонар яго 200-годдзя. Кніга адрасавана навукоўцам, настаўнікам, краязнаўцам — усім, хто цікавіцца культурай, гісторыяй Беларусі і неабыякавы да яе будучыні

 

Беларусь–Япония = Belarus–Japan: Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча, Мінск–Астравец, 9–10 кастрычніка 2002 г. / Рэдкал.: А. Мальдзіс (гал. рэд.) і інш. — Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2003. — 400 с., [12] іл. — (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 25). ISBN 985-6638-93-3.

У зборніку змешчаны матэрыялы ІІ Міжнародных чытанняў, прысвечаных памяці першага консула Расіі ў Японіі ўраджэнца Беларусі Іосіфа Гашкевіча. У іх гаворыцца пра жыццёвы шлях і спадчыну гэтага вучонага, беларуска-руска-японскае грамадска-культурнае ўзаемадзеянне, мінулае і сучаснасць Астравецкай зямлі, на якой жыў і памёр дыпламат. Дадаткова ў зборнік уключаны лепшыя публікацыі беларускага друку апошніх гадоў, прысвечаныя Японіі.

Прызначана навукоўцам-усходазнаўцам, выкладчыкам, студэнтам, краязнаўцам.

Кніжная серыя "Беларусіка = Albaruthenica" ў электронным выглядзе, а таксама іншыя выданні ННАЦ імя Ф. Скарыны.