ЦЭНТР

структура

супрацоўніцтва

перспектывы

навуковая дзенасць

асветніцкая дзейнасць

НАВУКОЎЦЫ
ВЫДАННІ

Ігнат Дамейка — светач сусветнай цывілізацыі (змест)

ПАДЗЕІ
КААРДЫНАТЫ
СПАСЫЛКІ
  

Скарынаўскі Цэнтр - выданні:

Ігнат Дамейка — светач сусветнай цывілізацыі: Матэрыялы VI Карэліцкіх чытанняў (г. п. Мір, 12 вер. 2002 г.)

Кастусь Цвірка (Мінск)
“Мае падарожжы” Ігната Дамейкі ў серыі “Беларускі кнігазбор”
 

Да 200-гадовага юбілею вялікага вучонага-асветніка, выдатнага сына беларускай зямлі, нацыянальнага героя Чылі Ігната Дамейкі ў залатой серыі “Беларускі кнігазбор” выйшла яго кніга “Мае падарожжы”. Упершыню беларускі чытач пазнаёміцца з незвычайнай жыццёвай дарогай гэтага неардынарнага чалавека, філамацкага сябра Адама Міцкевіча, які вывеў яго прывабны вобраз у славутай паэме “Дзяды” і ўвасобіў рысы яго характару ў другой сваёй паэме “Пан Тадэвуш”.

У кнігу ўвайшлі найбольш цікавыя ўспаміны і дзённікі Ігната Дамейкі. Аётар пачынае сваё апавяданне з удзелу ў паўстанні 1830—1831 гг. на тэрыторыі Беларусі і Польшчы, пра ўцёкі за мяжу пасля разгрому паўстання. Спачатку І. Дамейка трапляе ў Дрэздэн, адтуль разам з Адамам Міцкевічам пераязджае ў Францыю, пасяляецца ў Парыжы. У кнізе падаюцца раздзелы пра эмігранцкае жыццё беларускага выгнанніка. Калі надарылася магчымасць, ён выпраўляецца за мяжу, у паўднёваамерыканскую краіну Чылі, з якою назаўсёды звязвае свой лёс. Як самы цікавы прыгодніцкі раман чытаюцца ўспаміны І. Дамейкі пра шматмесячнае падарожжа ў Чылі, пра яго працу ў гэтай краіне, пра вандроўкі ў Кардыльеры, пра наведванне карэнных жыхароў Чылі – індзейцаў-араўканаў. Нельга без хвалявання чытаць старонкі пра вяртанне І. Дамейкі на Радзіму больш чым праз 50 гадоў.

Адкрываецца кніга ўступным артыкулам пра І. Дамейку “Яго імем названы гарады і горы”. У кнізе даецца вялікі блок ілюстрацый, звязаных з жыццём і дзейнасцю І. Дамейкі.