ЦЭНТР

структура

супрацоўніцтва

перспектывы

навуковая дзенасць

асветніцкая дзейнасць

НАВУКОЎЦЫ
ВЫДАННІ

Ігнат Дамейка — светач сусветнай цывілізацыі (змест)

ПАДЗЕІ
КААРДЫНАТЫ
СПАСЫЛКІ
  

Скарынаўскі Цэнтр - выданні:

Ігнат Дамейка — светач сусветнай цывілізацыі: Матэрыялы VI Карэліцкіх чытанняў (г. п. Мір, 12 вер. 2002 г.)

Вольга Гарбачова (Мінск)
Паўстанне 1830—1831 гг. у лёсе Ігната Дамейкі

Асноўнымі крыніцамі, якія асвятляюць дзейнасць І. Дамейкі ў паўстанні 1830–31 гг., з'яўляюцца пераважна яго асабістыя ўспаміны1. Аднак пэўныя храналагічныя недакладнасці, а таксама складаная гісторыя іх паходжання2 патрабуюць ад даследчыкаў выкарыстання і іншых матэрыялаў. Найбольш каштоўныя ў гэтым сэнсе – дакументальныя свед­чанні Д. Хлапоўскага, Ш. Канарскага і іншых непасрэдных удзельнікаў паўстанцкага руху.

29 лістапада 1830 г. І. Дамейка сустрэў у Лідскім павеце, знаходзячыся пад наглядам паліцыі ў маёнтку Заполле. Трэба адзначыць, што падрыхтоўка да выступлення на тэрыторыі Гродзенскай губерні вялася са студзеня 1831 г. Пачаткова ў губернскім цэнтры была заснавана тайная арганізацыя. Патрыёты, сярод якіх знаходзіліся сакратар гродзенскага губернатара Т. Краскоўскi, брэсцкі маршалак К. Нямцэвіч, адвакат Ю. Га­цыскі, засяда­цель гродзенскага суда Я. Жылінскі, мелі некалькі варыянтаў выступлен­ня. Планавала­ся захапіць мясцовы гарнізон або, стварыўшы ў Белавежскай пушчы партызанскі ат­рад, пашырыць яго дзеянні на ўсю губерню3. Дамейка, успамінаючы вясну 1831 г. у Заполлі, адзначаў, што сітуацыя сапраўды была напружаная. Паўсюль толькі чакалі з Вільні загаду да выступлення. Прыхільнікі збіраліся ў трох асноўных пунктах: “у Лідскім павеце ў Васілішках, у Слонімскім каля Харабравецкай пушчы і ў Навінскіх лясах каля Навагрудка”4.

Тайны паўстанцкі Гродзенскі камітэт падтрымліваў сувязь з Вiленскiм камiтэтам. У лютым Ю. Шчапiнскixe "Ю. Шчапiнскi" i Я. Шрэтарxe "Я. Шрэтар" , вартаўнiк Белавежскай пушчы, прысутнiчалi на на­радзе, арганiзаванай у Вiльні для прадстаў­нiкоў павятовых камiтэтаў. Шрэтар паведа­мiў Цэнтральнаму камiтэту пра гатоўнасць белавежскіх стральцоў падтрымаць выступ­лен­не5. Шчапiн­скi вяр­нуўся ў Гродна i праiнфармаваў членаў мясцовага камiтэта пра пры­ня­тыя ра­шэннi i агульны план паўстання.

У канцы сакавіка, пасля стыхійнага выступлення на Жмудзi, пачаліся змены ў паўстанцкім руху на беларуска-літоўскіх землях. Пагроза страціць кантроль над сіту­ацыяй вымусіла ЦВПК адыйсці ад ранейшай чакальнай тактыкі. Шэраг віленскіх эміса­раў былі накіраваны з канкрэтнымі інструкцыямі ў павятовыя і губернскія цэнтры.

На Гро­дзеншчыне, Навагрудчыне, Случчыне, Піншчыне і Валыні гэтая місія была ўскла­дзена на С. Казакевіча. 31 сакавіка xe "Казакевіч" ён трапіў да І. Дамейкі ў Запол­ле. Апынуў­шыся ў былога сяб­ра па філамацкім перыядзе, Казакевіч вырашыў скары­стаць і яго для выканання пастаўле­най задачы. А дакладней, ён папрасіў менавіта Жэготу да­ста­віць інструкцыі ў  Гродна6.

1 красавіка 1831 г. Дамейка вырушыў праз Шчучын у накірунку Гродна, дзе апынуўся праз некалькі дзён. З яго ўспамінаў можна ўзнавіць, што ў Гродне ён кантак­таваў з А. Макоўскім, Л. Пацам, Ю. Краскоўскім. Напэўна, у размовах неадна­разова ўзгадвалася, што па гэтай справе Дамейка дзейнічае паводле загаду Віленскага камітэта і ад імя С. Казакевіча. Гэта паўплывала на тое, што К. Ня­мцэвіч, узгадваючы тагачасныя падзеі, памылкова назваў віленскага эмісара прозвішчам дамейкавага сябра. У той жа час вядомы гродзенскі патрыёт адзначае, што сувязны, акрамя пэўнай інфармацыі, даставіў таксама прапанову аб арга­нізацыі на Гродзеншчыне губернскага камітэта, падпарадкаванага ЦВПК. У яго кампетэнцыю ўва­ходзіла засна­ванне асобных павято­вых паўстанцкіх структур і арганізацыя аднача­совага выступ­лення ва ўсёй губерні7. Меркавалася, што ЦВПК, а праз яго і гродзенскі камітэт, стануць тымі струк­турамі, праз якія будзе наладжаны кантакт з варшаўскім урадам.

Пасля атрыманых у Гродне віленскіх прапаноў дзеянні паўстанцаў актыві­заваліся. У пушчу для пад­рыхтоўкі агульнага выступлення былі накіраваны Т. Краскоў­скі, К. Гоц­вальт і Ф. Прака­по­віч, у Навагрудскі і Слонімскі паветы – Т. Мац­кевіч і Ю. Гацыскі, у Валка­выскі павет – Я. Жы­лінскі8. Аднак да канца красавiка ў пушчы сканцэнтравалася яшчэ невялiкая коль­касць прыхільнікаў, а паветы знаходзіліся ў стане падрыхтоўкі.

Тым не менш, ажыўленне паўстанцкага руху, якое пачалося на Гродзеншчыне, было заўважана афіцыйнымі ўлада­мі. Прадчуваючы небяспеку быць выкрытымi, у сярэдзіне красавіка члены тайнага камiтэ­та К. Нямцэвiч, С. Незабытоўскi, Ф. Бiлгарайскi i iншыя па­кінулі губернскі горад і перабраліся ў Белавежскую пушчу. Капiтан Я. Жылiнскi за­няўся фармiраваннем паўстанцкага войска, абсталяваннем лагера, нарыхтоўкай узбра­ення і харчавання. Пасля далучэння атрада К. Гоцвальта ў 4 лагерах сканцэнтравалася каля 250–300 чалавек, сярод якіх знахо­дзіліся беластоцкія, брэсцкія, ваўкавыскія, пружанскія, лідскія паўстанцы9. 14 красавіка ў пушчы адбылося прыняцце Акта канфедэрацыі і вы­бары кіраўніка паўстання. Вілен­скі камі­тэт прапанаваў заняць гэтую пасаду К. Нямцэвічу. Аднак сярод саміх паўстан­цаў не было аднадушнасці. У  выніку кі­раў­ніком ваеннай сілы абраны Я. Жылінскі, а цывільная ўлада была зама­цавана за К. Ням­цэвічам10.

Далейшае выкананне Дамейкам ускладзенай на яго С. Казакевічам місіі вымусіла яго 4 красавіка накіра­вацца на Беласточчыну для высвятлення сітуацыі ў Аўгустоў­скім ваяводстве. У ноч з 8 на 9 красавіка правад­нік паведаміў яму, што з Варшавы на Літву вырушылі Лявон Пршэ­цлаўскі і Міхал Валовіч. У такой сітуацыі місія Дамейкі страціла свой сэнс, і ўжо 11 краса­віка ён вярнуўся ў Заполле11.

З канца мая 1831 г. пачаўся новы этап паўстанцкай дзейнасці І. Дамейкі. На гэты раз хваляванні ахапілі Лiдскi, Навагрудскi, Пружанскi, Кобрынскi, Слонiмскi паве­ты, Налiбоцкiя лясы i Белавежскую пушчу. З моманту набліжэння да Белавеж­скай пушчы атрада поль­скай рэгулярнай армii пад кіраўніцтвам генерала Д. Хлапоў­скага дзеянні паўстанцаў сталі больш інтэнсіўнымі і рашучымі. Рапарт гродзенскага губернатара сведчыць, што вылазкі з Белавежскай пушчы адбываліся амаль кожны дзень12.

Для задушэння выступлення на тэрыторыі Гродзеншчыны і Беласточчыны былі сканцэн­траваны значныя сілы: Жытомірскі палк генерала Лiндэнаxe "Лiндэн" , два эскадроны валынскіх уланаўxe "Горскі" , батальён Ніжагародскага палка генерал-маёра барона Л.Л. Боленxe "Болен Л.Л." а і інш. Паўстанцы ж пасля таго, як на тэрыторыю пушчы ўвайшлi расiйскiя войскi, дзеля зручнасцi манеўравання ў лясных масiвах падзялiлiся на невялiкiя атрады, якiя ўзначалілі  К. Нямцэвiчxe "К. Нямцэвiч" , Я. Шрэтарxe "Я. Шрэтар" , Я. Жылiнскixe "Я. Жылiнскi" , К. Гоцвальтxe "К. Гоцвальт" і Я. Ронкаxe "Я. Ронка" . Тым не менш, колькасныя суадносіны былі не на іх карысць.

Атрад Д. Хла­поўскxe "Д. Хлапоўскі" ага ўступіў на тэрыторыю Белавежскай пушчы 23 мая. У першым жа сутыкненні пад Гайнаўкай з батальёнам генерала Ліндэнxe "Ліндэн" а ён атрымаў пе­рамогу. У выніку ў палон трапілі 150 расійскіх вайскоўцаў, былі захоплены ўзбраенне і амуніцыя, якую паўстанцы выкарысталі ў далейшым13.

24 мая Хлапоўскі знаходзіўся яшчэ на тэрыторыі Беластоцкай вобласці, дзе яго палымяна віталі. У Нараўцы з навакольных вёсак прыходзілі людзі і пры­носілі паў­станцам харчаванне. У Масеве да фарміравання Хлапоўскага далу­чыўся з 200 бай­цамі Ронкаxe "Ронка" 14. Наступным пунктам сталі Грынкі, дзе 26 мая пачалося фарміраванне з прыбы­ваючых ліцвінаў 25-га пяхот­нага палка, які ўзначаліў С. Мацэвіч15.

27 мая фарміраванне Хлапоўскага ўвайшло на тэрыторыю Ваўкавыскага павета, у Мсцібаве яно налічвала болей за 4 тыс. чала­век16. Затым атрад перамясціўся ў Лідскі павет, рухаючыся каля Шчучы­на, праз Жалудок і Арлан­ку. 31 мая генерал Хлапоў­скi пады­шоў да Лiды. У гэты ж час кур’еры атрада заехалі ў Заполле. Дамейка аказаў ім неабходную дапамогу і праз Жыбуртоўшчыну таксама накіраваўся ў Ліду17.

Атрад Хлапоўскага ўступiў у бой з Вiленскiм пяхотным палком пад камандаван­нем капiтана Каморнiцкага, які налічваў 180 чалавек і меў на ўзбраенні 2 гарматы. Паўстанцы атакавалi полк, абяззброілі каманду і захапiлi гарматы. Камандуючыxe "Хлапоўскi" вы­даў распараджэнне, паводле якога кiраўнiкам мясцовых атрадаў належала далучыц­ца да польскай армii. На дадзеным этапе гэта мела поспех. З Ізабелінскага лесу прый­шоў атрад у 40 чала­век. З-пад Слоніма пры­быў на чале невялікага атрада граф А. Сол­танxe "А. Солтан" . Адпаведным чынам паступілі слонімскія памешчыкі Мікуль­скіяxe "І. Мікульскі" . Дзякуючы паспяховым дзеянням, да фармі­раван­ня Хла­поўскага пачалі далучацца дваро­выя і дробная шляхта. У хуткiм часе яго атрад налiч­ваў ужо каля 5 тыс. чалавек18.

У другой палове дня паўстанцы выйшлі з Ліды па Вiлейскім трак­це: праз Жыр­муны, Мыта, Эйшышкі ў кірунку Вільні. 7 чэрвеня каля Кітавішак да фарміраван­ня Д. Хлапоўскага далучыўся атрад віленскай акадэмічнай моладзі, які налічваў каля 350 чалавек, у т.л. значную колькасць беларускіх паўстанцаў. У гэты ж час І. Дамей­ка быў прызначаны ад’ютантам 25-га пяхотнага палка. У размове з Д. Хлапоўскім Жэгота спрабаваў патлумачыць камандуючаму, што не ведае вайсковай службы, аднак польскі генерал, высо­ка ацэньваючы навуковыя здольнасці і шляхетны характар апошняга, загадаў: “Павінен на­вучыцца, бо толькі салдатаў павінен тут мець”19.

У пачатку чэрвеня на тэрыторыю Вiленскай губернi ўступiў 12-ты­сячны корпус генералаў А. Гелгудxe "А. Гелгуд" а, Г. Дэмбiнскxe "Г. Дэмбiнскі" ага і Ф. Роландxe "Ф. Роланд" а, якi ўзяў кiрунак на Вiльню. 10 чэрвеня адбылося аб’яднанне фарміраванняў А. Гелгудxe "А. Гелгуд" а і Д. Хла­поўскxe "Д. Хлапоўскі" ага. Адзiнае каман­даванне польскiмi рэгулярнымi сiламi на беларуска-літоўскіх землях было ўскладзена на А. Гелгуда. Асноўныя сілы атрада Хлапоўскага маршам праз Кейданы спусціліся да Рыконтаў і пачалі рыхтавацца да наступлення на Вільню, у той час як два уланскія і 25-ы пяхотны палкі ў адпаведнасці з загадам А. Гелгуда былі накіраваны ў Коўна20.

10–11 чэр­­веня ў Зеймах было абвешчана пра заснаванне адміністрацыйнай устано­вы для беларуска-літоўскіх зямель, так званага Часовага паўстан­цкага ўрада21. Узнача­ліў гэты орган генерал польскiх войскаў граф Т. Тыш­кевiчxe "Т. Тыш­кевiч" , усяго членамі ўрада сталі 26 чалавек22. Паўнамоцтвы новага ўрада распаў­сюдж­валі­ся не на ўсе тэрыто­рыі, ахопле­ныя паўстаннем, а толькі на землі Віленскай губерні, у тым ліку і на Брас­лаўскі, Свян­цянскі і Ашмянскі паветы23.

Адным з першых крокаў у дзейнасцi Цэнтральнага паўстанцкага ўрада стала распрацоўка 11 чэрвеня 1831 г. асноўных прынцыпаў фарміравання “нацыянальнай Ваеннай сiлы” (“паспалiтага рушэння”), на падставе якіх было распачата фарміраванне апалчэння, ускладзенае на “правіцеля” ваеннага аддзялення Г. Агiнскxe "Г. Агiнскі" ага. Павятовым паўстанцкiм камiтэтам былi разасланы канкрэтныя распараджэннi Цэнтральнага ўрада. Так, iнструкцыi ад 14 чэрвеня, адрасаваныя ашмянскаму камiтэту, змяш­чалі наступныя ўказаннi: “Прапаную… з атрыманнем гэтага загаду неадкладна заняцца арганізацыяй набору кантанiстаў з сялян i паўстаўшых дваран… i на працягу васьмi дзён увесь набор прывесцi ў выкананне”24.

Рада абрала сваёй рэзідэнцыяй Вільню, аднак на самой справе заставалася ў галоў­най кватэры і рушыла за арміяй. Выкананне рас­параджэнняў Цэнтральнага ўрада са­дзейнiчала таму, што аб’яднаныя сiлы на момант iх сканцэнтравання пад Вiльняй на­лiчвалi каля 24 тыс. чалавек25. Захоп Вiльнi ў гэты момант быў надзвычай важным для паўстанцаў, хаця падрыхтоўка была яўна недастатковай. Адной з прычын, як адзна­чае большасць з дасведчаных удзельнікаў падзей, стала некампе­тэнтнае кіраўніцтва А. Гелгудxe "А. Гелгуд" а. Замест канцэнтрацыі ўсіх сіл у адным месцы з мэтай стварэння колькаснай перавагі Гелгуд значную іх част­ку пакінуў далёка ад месца бітвы26.

Мiж тым, расiйскiя ўлады правялi шэраг мерапрыемстваў па ўма­цаванні Вiльнi. У Пецярбургу быў рас­працаваны спецыяльны план дзеян­няў супраць паўстанцаў. Агульныя сiлы расiйскiх войскаў разам з падмацаваннем склалi каля 40 тыс. чалавек27. Уладамі таксама быў выкрыты Вiленскі камiтэт.

Штурм Вiльнi пачаўся 19 чэрвеня. Поспех 1794 г. пад Вiль­няй паўтарыць не ўдалося, паўстанцы вымушаны былi адступiць, страцiўшы ў бiтве каля 2 тыс. чала­век (у рускiх налічвалася 500 забiтых)28. Фармiраванне ў складзе 4 тыс. чалавек, якiм кiраваў генерал Г. Дэмбiнскixe "Г. Дэмбiнскi" , адышло на тэрыторыю Гродзенскай губернi. Астат­нія сі­лы на ча­ле з А. Гелгудxe "А. Гелгуд" ам узялі напрамак на Жмудзь, у складзе гэтага корпуса рушылі і члены Часовага Літоўскага ўрада.

Атрад Д. Хлапоўскага атрымаў загад галоўнакамандуючага накіравацца ў Коўна і аб’яднацца з аддзеламі, якія прыбылі туды раней. 21 чэрвеня фарміраванне было на месцы. Аднак 22 чэрвеня быў атрыманы новы загад, паводле якога ў Коўне неабходна было пакінуць 25-ы пяхотны полк Мацэвіча,  а асноўным сілам адыйсці ў Кей­даны. На гэты раз фарміра­ванне, у якім знаходзіўся Дамейка, планавалася выкарыстаць для прыкрыцця адсту­паючай арміі29. 27 чэрвеня адбыўся бой пад Коўнам, 25-ы полк страціў шмат людзей і вымушаны быў адступіць да Кейданаў.  

 У складаных абставінах варшаўскім Нацыянальным урадам была зроблена спроба адна­віць паўстанцкі рух на тэрыторыі Літвы і Беларусі. 30 чэрвеня ён прыняў пастанову “Аб прызна­чэнні і паўнамоцтвах генерала, кіруючага ваеннымі сіламі на Літве”. У адпаведнасці з гэтым дакументам тэрмінова ставіла­ся задача аб’яд­нання разрозненых ваенных сіл, якія знаходзіліся на занёманскіх землях пад адзіным кіраўніцтвам і падпарадкоўваліся Нацыянальнаму ўраду. На пасаду галоўнакамандую­чага паўстаннем на Літве 30 чэрвеня 1831 г. быў пры­значаны генерал дывізіі Д. Хла­поўскі, якому А. Чартарыйскі даў падрабяз­ную інфармацыю пра мясцовых дзея­чаў і прапановы для далейшых дзеянняў30. Аднак пасля паражэння пад Вiльняй варшаў­скі ўрад ужо істотна не ўплываў на сіту­ацыю.

Інтарэсы польскай армii i мясцовых кiраў­нiкоў пачалі разыходзіцца. Палякi з гэтага часу імкнуліся да хут­чэйшага вываду сваiх войскаў з тэрыторыi ВКЛ. З істотных падзей, якія адбыліся пасля прынятай пастановы, можна вылучыць толькі бой 8 чэрвеня пад Шаўлямі, аднак і гэтая магчымасць не была выка­рыстана. Кор­пус А. Гелгуда, адступаючы праз Ворні, накіраваўся да прускай мяжы. 13 ліпеня І. Дамейка ў складзе 25-га пяхотнага палка апынуўся на тэрыторыі Прусіі.

Лёс І. Дамейкі пасля адыходу ў Прусію мог скласціся і іншым чынам. Зна­хо­дзячыся каля Крулеўца, Дамейка яшчэ разважаў наконт далейшых сваіх планаў. Ад’езд у эміграцыю не быў для яго беспаваротным рашэннем. Ваганні на гэты конт пра­цягваліся да самых апошніх дзён. Пра яго сумненні нага­дваў нават А. Міцкевіч.

Не падтрымлівалі ад’езду ў замежжа і родныя Дамейкі. З гэтай нагоды дзядзька Адам накіраваў у Крулявец да Ігната сястру, якая павінна была схіліць яго да вяртання ў родныя мясціны. Сястра спазнілася ўсяго на некалькі дзён. А як пісаў Дамейка ў сваіх успамінах, ён “не меў бы сэрца і адвагі адмовіць у просьбе сястры”31. У той жа час Да­мейка, адбыўшы ўжо адно пакаранне за ўдзел у руху філаматаў, разумеў, што на гэты раз улады абыйдуцца з ім больш жорстка, што і адбылося ў рэчаіснасці. Рашэннем Гродзенскай губернскай следчай камісіі ад 8 кастрычніка 1832 г. ён быў аднесены да 2 разра­ду “зла­чынцаў”, што прадугледжвала і канфіс­кацыю маёмасці32. Пасля ўдакладнення маёмас­ных правоў Дамейка павінен быў уносіць у казну трэцюю частку ад даходу. З-за немаг­чымасці выканаць гэтае рашэнне ім асабіста гэты абавязак бфў перакладзены на яго брата Адама33. Калі б былы палкавы ад’ютант, прыслухаўшыся да сваіх душэўных памкненняў і пажаданняў род­ных, вярнуўся і не з’явіўся з пакаяннем да ўладаў, то значную частку свайго жыцця хутчэй за ўсё правёў бы на сібірскіх абшарах.

Яшчэ адным істотным момантам у лёсе Дамейкі стала яго дзейнасць па аднаўленні сапраўднай гісторыі падзей, што адбываліся на беларуска-літоўскіх землях у 1830—31 гг. Дамейка ажыццяўляў яе ў межах арганізаванага ў Парыжы 10 снежня 1831 г. Ц. Плятэрxe "Ц. Плятэр" ам Таварыства Літоўскага і рускіх зямель34. Члены таварыства меркавалі давесці ўсяму свету, што тыя, хто нарадзіўся на Літве, “былі і не перастаюць быць адным з еўрапейскіх народаў, які з’яўляўся цудоўнай паловай Рэчы Паспалітай”35.

1 Domeyko I. Pamiętniki. Kraków, 1908; Domeyko I. Moje podróże. Pamiętniki wygnańca. T. 1–3. Wrocław, 1962.

2 Гл.: Tretiak J. Od wydawcy // Domeyko I. Pamiętniki. S. III—VI.

3 [Kraskowski T.] Pamiętniki o powstaniu białowiezkiem, mający służyć jako mate­riał do historji powstań litewsko-ruskich. Paryż, 1836. S. 5; Niemcewicz K.U. Pamiętnik o powstaniu w Brześciu litewskim z r.1831. Paryż, 1863. S. 66.

4 Domeyko I. Moje podróże. T. 1. S. 226.

5 Szczapiński J. Powstanie w puszczy Białowieskiej // Pamiętniki Polskie. Przemyśl, 1884. T.2. S. 243.

6 Domeyko I. Pamiętniki. S. 186.

7 Niemcewicz K.U. Pamiętnik o powstaniu w Brześciu litewskim… S. 63.

8 Ibid. S. 68; [Kraskowski T.] Pamiętniki o powstaniu białowiezkiem… S. 6.

9 НГАБ у г. Гродна, ф. 4, воп. 1, спр. 10, арк. 16, 21; Szczapiński J. Powstanie w puszczy Białowieskiej. S. 250; Niemcewicz K.U. Pamiętnik o powstaniu w Brześciu litewskim… S. 90.

10 Niemcewicz K.U. Pamiętnik o powstaniu w Brześciu litewskim… S. 90.

11 Wójcik Z. Ignacy Domeyko. Litwa-Francja-Chile. Warszawa; Wrocław, 1995. S. 136.

12 НГАБ у г. Гродна, ф. 4, воп. 1, спр.34, арк. 5—8.

13 Konarski S. Dziennik z lat 1831—1834 // Materiały Komisji Nauk Historycznych. № 23. Warszawa, 1973. S. 18; Chłapowski D. Pamiętniki. Poznań, 1899. Cz. II. S. 109.

14 Дамейка пазначаеxe "І. Дамейка" , што атрад быў апрануты ў вопратку, адабраную ў расійскіх салдат, паланёных пад Гайнаўкай. Форма захавала свой папярэдні выгляд, на ёй засталіся нават расійскія эмблемы, толькі ў арлоў была адарвана адна галава. Гл.: Domeyko I. Powstanie 1830–1831 r. na Litwie // Powstanie 1831 roku na Lit­wie. Wspomnienia uczestników. Wilno, 1931. S. 7.

15 Chła­powski D. Pamiętniki. Cz. II. S. 60. Дамейка памылкова адзначае, што фарміраванне дадзенага палка адбывалася ў пачатку чэрвеня пасля выхаду з Ліды. Гл.: Domeyko I. Pamiętniki. S.  20—21.

16 НГАБ у г. Гродна, ф. 4, воп. 1, спр. 27.

17 Domeyko I. Pamiętniki. S. 15—17.

18 НГАБ у г. Гродна, ф. 4, воп. 1, спр. 17, арк. 5 адв.; спр. 24, арк. 21; Смит Ф. История польского восстания и войны 1830–1831 годов. СПб., 1864. Т. 2. С. 265—266.

19 Chła­powski D. Pamiętniki. Cz. II. S. 69.

20 Chła­powski D. Pamiętniki. Cz. II. S. 70. 

21 Powstanie 1831 roku na Litwie. Wspomnienia uczestników. S. XIII, 160.

22 Kalinka W. Żywot Tadeusza Tyszkiewicza. Poznań, 1853.S. 148; Смит Ф. История польского восстания… Т. 2. С. 480.

23 AGAD, WCPL, nr 710, k. 7.

24 РДВГА, ф. 1, воп. 1, спр. 3941, арк. 79—79 адв.

25 Смит Ф. История польского восстания… Т. 2. С. 479.

26 У Коўне знаходзілася 2 тыс. чалавек, не атрымалі загаду падыйсці да Вільні аддзелы Дэмбінскага і Шыманоўскага. Гл.: Chłapowski D. Pamiętniki. Cz. II. S. 78.

27 Пузыревский А.К. Польско-русская война 1831 г. СПб., 1890. Т. 1. С. 331.

28 Kieniewicz S., Zagorski A., Zaejwski W. Trzy powstania narodowe. War­szawa, 1992. S. 228.

29 Chłapowski D. Pamiętniki. Cz. II. S. 87. 

30 Ziółek J. Powstanie Listopadowe na Litwe // Powstanie Listopadowe 1830–1831. Dzieje wewnętrzne. Militaria. Europa wobec powstania. War­szawa, 1990. S. 395.

31 Kośka M. Ignacy Domeyko. Warszawa, 1998. S. 33.

32 НГАБ, ф. 561, воп. 1, спр. 2, арк. 122 адв.; РДВГА, ф. 1, воп. 1, спр. 12031, ч. 8, арк. 101.

33 Словік С. З гісторыі сядзіб сям’і Дамейкаў па матэрыялах Гродзен­скага нацыянальнага гістарыч­нага архіва // Беларусіка-Albaruthenica. Мн., 1998. Кн. 11.

34 Barszczewska A. Rola Towarzystwa Litewskego i Ziem Ruskich w popularyzacji wiedzy o Litwie i Bia­łorusi na emigracji (1831–1836) // Zeszyty Naukowe Uniwersytetu Łódzkiego. Nauki Humanis­tyczno-Społeczne. Seria 1. Z. 53. Łódź, 1967. S. 49.

35 Konarska B. Świadomość narodowa emigrantów polistopadowych i ich potom­ków we Francji // Misce­llanea historico-archivistica. T. VI. S. 154; Domeyko I. Moje podróźe. T. 1. S. 154.