|
Скарынаўскі
Цэнтр - выданні:
Ігнат
Дамейка — светач сусветнай цывілізацыі:
Матэрыялы VI Карэліцкіх чытанняў (г. п.
Мір, 12 вер. 2002 г.)
Адам Плуг
[Да Ігната Дамейкі]
Хоць
пад небам халодным, пахмурным краіны
Гадаваць немагчыма кустоўнік лаўровы,
Мы знаходзіць у нас, аднак, можам расліны,
Калі трэба ўшаноўваць вянкамі галовы.
А
чыя найбольш варта такой пашаноты
За тваю, дарагі госць з далёкага свету,
Дзе шчаслівы наш гонар, айчынныя цноты
Між чужынцаў пранёс ты праз доўгія леты?
За тваю, Тамаша
друг адданы і Яна,
Эдуарда,
Адама і
цэлай Плеяды
Прамяністай,
якая ад
Бога прыслана,
Каб айчыннаю славай
ясніць далягляды,
Запаліўшы святы
Зніч на
родным алтары,
Зніч любові й ахвяр,
і з
яго палымнення
Іскры ўжо з пакалення
пайшлі ў пакаленне.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
. . . . .
Ты
ж грудзей маладых сваіх чыстым духаннем
Зніч раздзьмухваў, калі ў Вільні з самых
зародкаў
Здабываў скарбы ведаў з вялікім
стараннем
І калі йшоў за плугам, араў ніву продкаў,
Калі Гурту Блакітных у зродненым коле
Мацаваў дух прароча, расказваў пра зерне,
Што дае людзям плён і не згіне ніколі,
Нават чорт, утаптаўшы, зямлі яго верне;
І калі, малады, каб пазбыцца нягодаў,
У шырокі пайшоў свет на пошук прыгодаў,
І на іншым паўшар’і заслугаў адзінай
Здабываў славу й гонар зямельцы
радзімай.
А
цяпер, як мінуў час разлук паўвяковы,
«Панна свеціць святая табе з Чанстаховы
І з душой, што расстаннем была засмучона,
Цябе цудам вяртае ў айчыннае лона,
Да пагоркаў лясных, да лугоў фарбаваных,
Па-над Нёмнам блакітным шырока пасланых,
Да палёў, маляваных святлом размаітым,
Залацістай пшаніцай, сярэбраным жытам»,
—
Дык прымі той вянок, які ўскладваюць
брацці!
І хаця ён заслуг тваіх, цнот не аплаціць,
На яго паглядзі ўсё ж сваім мілым вокам;
Знойдзеш сведчанне ў ім, што быў добрым
прарокам,
Як казаў, што не зведаем голаду мукі,
Бо зярня, што засеялі вашыя рукі,
Не змарнела, хоць часта ўраганаў
бурлівых
Градабой і залева спустошвалі нівы;
Бо для нас філарэцкія песні не сціхлі.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
. . . . .
Хай запэўненне тое, што ў гэтыя хвілі
Сэрца ўсе пацвярджаюць, у такт з маім б’юцца
І ў айчыну вяртанне тваё блаславілі,
У бадзёрым спакоі табе дасць адчуцца.
І хаця ў нас убога і холад, хмурыны,
Ды ніколі душа ў табе жаль не абудзіць,
Што для нас ты пакінуў цяпло той краіны,
Дзе шчыруюць багатыя, вольныя людзі,
Бо табе пазіраючы ў вочы ўрачыста,
Бачым бляск маладосці твае прамяністай.
Пераклад
Уладзіміра Мархеля
|