ЦЭНТР

структура

супрацоўніцтва

перспектывы

навуковая дзенасць

асветніцкая дзейнасць

НАВУКОЎЦЫ
ВЫДАННІ

Ігнат Дамейка — светач сусветнай цывілізацыі (змест)

ПАДЗЕІ
КААРДЫНАТЫ
СПАСЫЛКІ
  

Скарынаўскі Цэнтр - выданні:

Ігнат Дамейка — светач сусветнай цывілізацыі: Матэрыялы VI Карэліцкіх чытанняў (г. п. Мір, 12 вер. 2002 г.)

Здзіслаў Сіцько (Мінск)
Некаторыя лінгвістычныя асаблівасці ўспамінаў Ігната Дамейкі «Мае падарожжы. Дзённікі выгнанніка»

Слоўца адно, а часам другое,
Сказана мудра, у пору,
Душу адсвежыць, мысль заспакоіць…

Стары Ўлас (Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі)

Ігнат Дамейка, знакаміты настаўнік і навуковец, дасканала ведаў некалькі моваў. Французскай яго вучыў гувернёр яшчэ ў бацькоўскім доме. Лаціну ён засвоіў у піярскім калегіуме ў Шчучыне, а нямецкую і англійскую ў Віленскім універсітэце. Восенню 1828 г. І. Дамейка (з сябрам) пераклаў Каран з французскага выдання. Трапіўшы ў Чылі, ён за тры месяцы вывучыў іспанскую мову. На гэтай мове наш суайчыннік цягам 46 гадоў размаўляў, выкладаў хімію і мінералогію, напісаў, паводле ягоных словаў, «стос кніжак» — манаграфіі ды падручнікі, якімі карысталіся ва ўсіх іспанамоўных краінах Паўднёвай Амерыкі. Свой дзённік Ігнат Дамейка пісаў па-польску.

Міжволі ўзнікае пытанне: а ці ведаў ён нашу мову? Ці трапілі ў «Дзённікі» нашага суайчынніка словы «крывіцкай гаворкі», якую так хваліў ягоны сябра Адам Міцкевіч? Станоўчы адказ можна прадбачыць.

Як вядома, у творах А. Міцкевіча, ягонага брата Францішка, Я. Чачота, У. Сыракомлі (Людвіка Кандратовіча) ды некаторых іншых «pisarzy ziem wschodnich Rzeczypospolitej szlacheckiej» (яны ж самі сябе называлі ліцьвінамі) сустракаецца адметная лексіка. Аналізу мовы іх твораў прысвечаны дзесяткі навуковых прац і манаграфій. Згадаем том артыкулаў «O języku Adama Mickiewicza» (Вроцлаў, 1959), даследаванні Ю. Трыпуцькі «Język W. Syrokomli» (Упсала, т. I, 1955; т. II, 1957) ды «O języku «Wspomnień dzieciństwa» Franciszka Mickiewicza» (Упсала, 1970). Падлічана, прыкладам, што ў знакамітай паэме А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш» рутэнізмаў каля 8 адсоткаў (Zarębina M. Wyrazy obce w «Panu Tadeuszu». Wrocław, 1977. S. 108.).

На лексіку ўспамінаў чылійскага рэктара звярнуў увагу Ю. Трацяк, выдавец часткі «Дзённікаў» Ігната Дамейкі (Кракаў, 1908). Ён дадаваў да адметных, пераважна беларускіх, словаў лацінскае «Так!»: «po za strzesie (Sic!)» па застрэшшы; «w strzesie (Sic!)» у страсе; «do ich (Sic!)» да іх; «z plecy (Sic!)» з плячэй; «ptaszka (Sic!)» пташка; «wieńciory (Sic!)» венцеры.

У трохтомным выданні «Moje podróże. Pamiętniki wygnańca» (Вроцлаў; Варшава; Кракаў, 1962–1963) некаторыя адзначаныя Ю. Трацяком лексемы папраўлены, прыкладам (перш падаецца Дамейкаў варыянт слова): swojemi – swoimi, drzewiane – drewniane, skutych okutych, tentent – tętent, ich – nich, wieńciory – wieńcierzy. У прадмове выдаўцы згадалі таксама «старыя граматычныяформы, рэгіянальныя выразы, такія як: źwierz, naźwisko, pastki(pułapki), z descek (z desek), żebrować (żebrać), sumnienie, przeklęstwo, ptastwo, przywdzieli, leli, namiętnoście, tą razą, wschody (schody), zniskąd, centnar, sotanna (sutanna), świce (świece) itd.», а таксама асаблівыя сінтаксічныя канструкцыі «ubiegał się za względami («дамагаўся прыхільнасці»), pytałem się u niego («пытаўся ў яго»), poza samym brzegu («па-за самым берагам»), powodem do tego strachu («нагодай да гэтага страху») i iнш.».

Паводле польскага правапісу, у словах zwierz, nazwisko змякчэння гуку [z] не павінна быць. З гэтага прыкладу можна зрабіць выснову: Дамейкавы формы згаданых словаў — не «рэгіянальныя» адхіленні ад нормы. Так выявілася «генетычная» асаблівасць вымаўлення гуку [ź] медзьвядскага шляхціча, што ўласціва беларусам.

Апроч значнага пласту агульнай беларуска-польскай лексікі ў Дамейкавых дзённіках «Moje podróże» выяўляецца шмат беларусізмаў: (w) odrynie у адрыне — адрына ‘будыніна для захоўвання корму’; babek, (które po) ajerze… бабак, (якія па) аеры — расліна аер Acorus calamus L., бабка ‘страказа’; azaż азаж [И. И. Носович. Словарь белорусского наречия. СПб, 1870. (Далей: І. Насовіч) азаж – ‘хіба’]; arfowano арфавалі — арфаваць ‘веяць зерне на арфе’ (арфа – ‘веялка’, ‘трыер’); osina асіна Populus tremula L.; baryłka барэлка ‘бочачка’; Betlejem Бетлеем (паводле кантэксту, гэта дыялектызм «батлея» – ‘калядная зорка’, з якою ходзяць шчадроўнікі);buchnął (dym) бухнуў (дым) – бухнуць ‘з сілай вырвацца’;waleriana валяр’ян Valeriana officinalis L.;wienikami венікамі – венік; (przed) Wierzbną niedzielą (перад) Вербнай нядзеляй;wierchny (ostrokrąg) верхні (конус); wieją веюць – веяць ‘ачышчаць зерне ад мякіны’; winograd вінаград; wioseczkach вёсачках – вёска; na…węzgłowiach на вузгалоўях – вузгалавень ‘пярэдняя частка воза’; wywroty вывараці – вывараць ‘вывернутае з коранем дрэва’; oćwiczą выцьвічаць выцьвічыць (І. Насовіч: ‘адлупцаваць розгамі’); harbuzy гарбуз Cucurbita pepo L.; Gromnicy Грамніцы ‘хрысціянскае свята’; gumno гумно; gumienny ‘работнік, які даглядае гумно’; draby драбы – драб ‘пешы ваяр’; drabiny драбіны ‘лесвіца’; zrazu зразу ‘адразу’; kaganiec morski марскі каганец (так Дамейка называе марскі маяк; у зносцы польскага выдання яго тлумачаць ‘марская лятарня’); koły (na ogrodzeniе) калы (на агароджу) – кол ‘палка’; kopce (na granicach) капцы (на граніцах) – капец ‘насып са слупам як межавы знак’;kotuchy катухі – катух ‘адгароджанае месца ў хляве’, ‘клетка’;korcy pszenicy карцы пшаніцы – карэц ‘адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў’, у ВКЛ, прыблізна, 100 літраў; krynice крыніцы; kucja куцця; (psy… podobne do naszych) podworotników (сабакі… падобныя на нашых) падваротнікаў – падваротнік ‘сабака’; pasieka пасека ‘месца ў лесе, дзе высечаны дрэвы’ (як і ў Якуба Коласа: «Былі там пасекі. Штогоду тут… Дзялянкілесу карчавалі», у польскай мове гэтае слова ‘пчальнік’); plita пліта ‘пляскаты кавалак скалы, каменя’; prostakowaty прастакаваты ‘просты’, ‘грубаваты’ (па-польску – prostacki); pieczyste…(lepsze od pasztetów) пячыстае (лепшае за паштэт), (ze skwarzącą się na rożnie) pieczenią пячэняй (што пражыцца на ражне) – пячэня (І. Насовіч: абодва словы ‘пражанае мяса’);przedają прадаюць; ropucha рапуха ‘жаба’; elaznym) rożnem (жалезным) ражном — тут ражон ‘прэнт’; skowycze скавыча — скавытаць ‘жаласна павіскваць’ (пра сабаку); stolowanie сталяванне(І. Насовіч: сталяванне ‘столь’; у польскім выданні «Дзённікаў» гэтае незразумелае палякам слова тлумачыцца ‘столь з дошак’);syr сыр (польск. «ser»); sklep склеп;sumioty сумёты ‘гурбы’ (снегу, пяску); (spokojne) siedziby (спакойныя) сядзібы;siewba сяўба;trzepać (na górę) трапаць (на гару) – трапаць ‘ісці на вялікую адлегласць’;umajone умаяваныя – ад умаіць ‘аздобіць зелянінай да свята Сёмухі’; chudobę худобу (І. Насовіч: худоба‘хатняя маёмасць’); chustki хусткі; cepami цапамі – цэп ‘прылада для малацьбы’; ciżba ціжба (І. Насовіч: ‘цьма, мноства’); szale шалі ‘вагі’; sznury (włościanskie) шнуры (сялянскія) – шнур ‘вузкая палоска зямлі’; szuły шулы – шула ‘слуп’. Як бачым, некаторыя Дамейкавы беларусізмы цяпер можна знайсці толькі ў слоўніку І. І. Насовіча.

Слова umajone Дамейка выкарыстаў некалькі разоў дзеля вобразнага апісання ўзгоркаў, палеткаў, скалаў, якія параслі густой зелянінай, прыкладам, wzgórza krzewem umajone узгоркі, умаяваныя кустамі (І. Насовіч:май — бярэзінкі ды іншыя дрэўцы, пастаўленыя перад вокнамі хаты на Сёмуху). Байкоў М. і Некрашэвіч С. у «Беларуска-расійскім слоўніку» падаюць радок з верша Янкі Купалы «Вясна 1915-я»: І хаты майскім дзераўцом ня ўмаіў селянін. Можна меркаваць, што і лексема ‘ўмаяваны’ вядомая беларусам, бо паўсюдна ў нас ставяць «май».

Што да слова chyżość хіжасць ‘прыткасць’, ‘хуткасць’, то Дамейка выкарыстоўвае яго ў значэнні ‘хуткасць’ «powietrze nie kręci się z takąż samą chyżością», паветра не абарачаецца з такой жа самай хіжасцю, «woda czysta, bieg niezmiernie chyży» вада чыстая, плынь нязмерна хіжая. А, прыкладам, ТСБМ падае толькі словы хіжак, хіжы з паметай «абл.» са значэннем ‘драпежнік’, ‘драпежны’. І. Насовіч жа, наадварот, падае слова хіжы ‘прыткі’ з варыянтамі, як шырока распаўсюджанае, з прыкладамі: радком з песні, прымаўкамі («У Нясвіжы людзі хіжы: салому таўкуць, бліны пякуць; сена смажуць, бліны мажуць», «Наша хіжа рана ўсхадзілася каля крыжа»), а слова ‘прыткі’ тлумачыць як ‘хуткі’.

Наш суайчыннік выкарыстоўваў словы беларускай мовы, каб тлумачыць некаторыя чылійскія рэаліі: яны павінны быць зразумелыя ягоным чытачам на Бацькаўшчыне. Так, у тэксце ўспамінаў «Moje podróże. Pamiętniki wygnańca» чытаем: пра з’яву прыроды «burza z nawalnicą» бура з навальніцай; пра граніт «rospadający się na żerstwę»які распадаецца на жарству (апошняе слова польскаму чытачу незнаёмае, а таму ў згаданым польскім выданні Дамейкавых успамінаў яго тлумачаць іншым агульным для беларускай і польскай лексікі словам żwir ‘жвір’, якое Дамейка ўжывае часта: źwir, po źwirze); пра даўнія індзейскія магілы «podobne do naszych kurhanów» падобныя да нашых курганоў; пра «wielkie kurhany» вялікія курганы (пустой пароды каля капальняў); пра шахту, у якой Дамейку давялося перажыць землятрус, «w głębi o 150 do 200sążni на глыбіні 150 да 200 сажняў; пра чылійскае начное неба з «gwiazdami i mleczną drogą» зоркамі і Млечным Шляхам; пра тое, як на поўдні Чылі гадуюць быдла: «bydło nie karmią jak u nas na brazie» быдла не кормяць брагай, як у нас; пра тое, што па-над араўканскай ракой Каўцін «równina… zielona… ma wejrzenie naszych nad Szczarą czy nad Niemnem sianożęci» зялёная раўніна падобная да нашых сенажацяў па-над Шчарай ці па-над Нёманам.

Часам тлумачэнне спецыфічных паняццяў Дамейка спалучае з паэтычнай вобразнасцю. Вось на ўбярэжжы ён убачыў «сляды колішніх, спрадвечных узроўняў мора, якое сёння яшчэ шуміць на тым самым месцы, дзе яго затрымаў Творца, толькі мацярык узнімаецца,.. несучы на сваіх плячах магутныя Кардыльеры» і выкарыстоўвае для апісання ўражання родныя, беларускія рэаліі: «я стаяў як укопаны і конь мой быў спакойны; ужо здавалася мне, што чую, як гэты мацярык, які называем сталым, узнімаецца, і я стаю, як на нёмнавым плыце (na tratwie niemnowej)».

Не цураўся Ігнат Дамейка фразеалагізмаў, выслоўяў, якія і цяпер вядомыя як літаратурнай, так і гутарковай беларускай мове: ochota gorzej niewoli — niesie nasze przysłowie ахвота горш няволі, як падае наша прымаўка; żywej duszy (nie było) жывой душы (не было); zachodziły się ze śmiechu заходзіліся ад смеху; zwinął się koń звіўся конь [звіцца г. зн. ‘скурчыўшыся легчы, паваліцца (ад удару, болю)’]; ani psa za drzwi nie wygonisz, сабаку за дзверы не выганіш;jak groch do ściany як аб сцяну гарохам; padali jak muchy падалі як мухі; choć oko wykol хоць вока выкалі; on w nogi ён у ногі (г. зн. кінуўся бегчы); szarej godziny шарая гадзіна (г. зн. пара, калі цямнее); (po… nocy) widnieć poczynało (пасля… ночы) пачынала віднець, (г. зн. развіднівалася); prosty człowiek просты чалавек. Знаходзім у Дамейкавых успамінах і беларускія прыказкі: Pana Boga chwal, a diabła nie obrażaj Пана Бога хвалі, але і чортане абражай; tak skacz, jak grają так скачы, як граюць; na czyjom wozie siedzisz, temu piosenku śpiewaj на чыім возе едзеш, таму і песенькі спявай; padali jak muchy падалі як мухі. Але самае цікавае выслоўе — nikną jak cukier w źrzódlanej wodzie знікае, як цукар у крынічнайвадзе. Асаблівую ўвагу яно прывабвае таму, што падобнае чытаем і ў паэме «Новая зямля» Якуба Коласа:

«Як пойдзе ён у лес той зрання,
Як цукар у вадзе растане…»

У «Дзённіках» Ігнат Дамейка сцвярджае, што ён піcаў «толькі нататкі» «для сябе і для маіхсяброў-землякоў» з надзеяй, што гэтыя нататкі, «…калі Бог дазволіць, можа прыдадуцца якомусь чытачу ў Мірскай, Паланэцкай ці Сталавіцкай парафіі, каб правесці снежаньскі вечар». Ён хацеў даць уяўленне сваім землякам, «якія ніколі ў жыццісваім не бачылі іншага краю», пра тое, прыкладам, чым багатая шахта ў Амерыцы — «гара, з якой штогод сыплецца два мільёнырублёў срэбрам». З Бугам, Віленкаю, Нёманам, Шчараю параўноўваюцца рэкі, цераз якія Дамейку даводзілася перапраўляцца. Аргенцінская рака Дэсакуэдра nie szersza od naszego Bugu w Brześciu не шырэй нашага Бугу ў Брэсце;араўканская рака Круцэс — nie większa odnaszej Szczary не большая за нашу Шчару. Лясы, якія Дамейка, пражыўшы шмат гадоў у пустыннай мясцовасці паўночнага Чылі, убачыў падчас падарожжа на поўдзень, здалёк падаліся яму падобнымі на родныя гаі і дубровы. І дарога ў Араўканскай пушчы «не больш відочная, як сцежкі ў нашых вялікіхлясах, якімі нашыя дзеці ходзяць па грыбы і ягады». І там «лёгка заблудзіцца, як у Белавежскай пушчы».

Ягоныя словы: «пра Польшчу думаў», «сэрца польскагакаталіка» «перабівае» пошум пшанічных каласоў, які zdawał się szeptać do mnie po polsku czy z ruska, jak nasi chłopi przy robocie gadają («здавалася, шаптаў мне па-польску ці па-руску, як нашыя сяляне гамоняць падчас працы»). А згаданая вышэй адметная лексіка ягоных дзённікаў «Moje podróże» пераконвае: словы «нам, ліцьвінам», «нас, ліцьвіноў» не выпадковыя.

Ігнат Дамейка ўсюды ўсведамляў, што ён — «сын ліцьвінскіх лугоў і палёў»: і ў пустыні Атакама, і ў Андах, і на выспе Мадэйра, дзе фартэцыя «не большая заНаваградскі замак», дзе атрэсеныя лімоны і апельсіны валяліся, гніючы, на мураве, «як яблыкі або грушы ўгустым нашым (ці не ў запольскім, дзе сам Ігнат прышчэпваў дрэўцы) садзе». І ўбачаныя на Мадэйры ўпершыню апельсінавыя і лімонныя дрэвы падаліся выгнанніку «яблынямі з срэбранымі і залатыміяблыкамі», а сам ён «сярод іх стаяў, нібы наймалодшы з трох братоў нашыхдзіцячых казак». Вось якія — нашыя, як выяўляецца, казкі баяла Ігнасю ды ягоным братам і сёстрам медзьвядзкая нянька Тадора!

Ігнась вырас, трапіў, як вядома, на другі канец свету, дзе пражыў шмат гадоў, дзе як don Ignasio Domeyko стаў славутым, але памятаў і словы, і казкі з роднае Мядзвядкі.


Ździslaǔ Sićko

Some linguistic features of Ihnat Damiejaka’s diaries «My travels. Diaries of an outcast»

Ihnat Damiejka knew English, Spanish, German and French. He wrote his diaries in Polish, but he did not avoid using a belarusian word. In memoirs of our countryman  «Moje podróże. Pamiętniki wygnańca» there are more than 100 belarusian words: odryna, wieniki, Gromnicy, kucja, pieczenia, płyty, stolowanie, sumioty, trzepać (na górę), umajone  etc. Damiejka used all thease words with the purpose of giving his future readers «in Mirskaje, Palaniačkoǔskaje or Stalovickaje parishes» the most exact presentation of Chile. On the pages of  his diary mentions of our dense forests (Bielaviežskaja, Kaldyčeǔskaja, Rudnickaja, Čarabrovickaja), rivers (Buh, Vilija, Nioman, Ščara), places (Ašmiany, Bielica, Lida, Navahrudak) are seen permanently. And so his melancholy concerning native places was expressed.