|
Скарынаўскі
Цэнтр - выданні:
Ігнат
Дамейка — светач сусветнай цывілізацыі:
Матэрыялы VI Карэліцкіх чытанняў (г. п.
Мір, 12 вер. 2002 г.)
Марыя Жабінская (Мінск)
Фальклор Карэліцкага раёна — калыска
Ігната Дамейкі
Спынімся
на аналiзе сучаснай культуры вёсачкi
Мядзведка Карэлiцкага
раёна, дзе 200 год назад нарадзiўся
выдатны вучоны, якi пакiнуў прыкметны след у мiнералогii,
фiзiцы,
хiмii,
геаграфii,
батанiцы,
геалогii,
педагогiцы,
этнаграфii,
заалогii,
металургii.
Прааналiзуем
звесткi,
якiя
сёння можна тут сабраць на аснове
фальклору: музыкі, песень, абрадаў,
разьбы па дрэве, кавальства, выцiнанак,
пекарскай пластыкі, ткацтва, вышыўкі,
медыцыны, каб адчуць рэха той культуры,
якая некалi
калыхала калыску гэтага вучонага.
Непасрэдны яго кантакт адбываўся з
мясцовай культурай яшчэ ў дзяцiнстве праз тутэйшых людзей — слуг, якiя
расказвалi
яму казкi,
даносiлi
звесткi
пра мясцовыя абрады. А жывучы ў маёнтку
каля вёскі, ён не раз чуў мелодыю
народнай музыкi,
песняў, да таго ж самаробныя рэчы, што
майстравалi ў панскай сялiбе
мясцовыя ўмельцы, непрыкметна траплялi
ў поле яго зроку, даючы ўяўленне пра
адметныя рысы тутэйшай культуры.
Напэўна, нiхто
не будзе аспрэчваць, што выдатнае
веданне культуры свайго народу дазволiла
Дамейку ў далёкай краіне Чылi
стварыць этнаграфічны музей iншага
народа.
Сёння
ўдаецца прыкладна ўстанавiць,
на якiх
iнструментах
iгралi
ў вёсцы Мядзведка 100 гадоў назад. Бадай,
як вясковыя, так i
панскiя
дзецi
пачыналi
музычную адукацыю з чаротавай жалейкі,
дудачкі з жытняй саломкi,
свiстка
з кары лазы, берасцянкі з кары бярозы. Гэтыя
рэчы майстравалi
пастушкi,
бавячы час, а потым раздавалi
дзецям. Паны не забаранялi
дзецям гуляць са сваiмi
пастухамi.
У гэтым можна ўпэўнiцца, пагутарыўшы з адным з такiх
пастушкоў апошняга пана вёскi
Мядзведка Іванам Карабачом. Ён
расказвае, з якой радасцю яго сустракалi
панскiя
дзецi,
кожны бег насустрач, несучы сцiснуты
ў кулачок гасцiнец:
пячэнне, цукерку цi
нейкiя
iншыя
прысмакi.
Музыкi
ў гэтай вёсцы нiколi
не пераводзiлiся.
Распытваючы старых тутэйшых людзей,
можна ўзнавiць
прозвiшчы
музыкаў пачатку ХХ ст. Прыгадваюць Максiма Шыманскага, Iвана Кiдруна,
Лявона Лiсоўскага,
якiя
iгралi
на гармонiку.
Здольнымi
скрыпачамi
былi
Iван
Тарасевiч,
Мiкалай
Солтан. Апошнi
пры патрэбе мог iграць
i на
гармонiку
i
надта хороша спяваў. Дзе музыкi
набывалi
гармонiкi,
пакуль не ўдалося ўдакладнiць,
магчыма і самі майстравалі, бо яшчэ ў 50-я гг.
скрыпку змайстраваў i
на ёй iграў
Генадзь Шыманскi.
Дакладна вядома, што бубны выраблялі
тутэйшыя музыкi
з сабачай скуры, паколькi яны больш гучныя, чым з цялячай, а на
бубне падыгрывалi
тыя вясковыя жыхары, якiя
мелi
прыроджаны музычны слых. Даведацца
падрабязна пра музыкаў вёскi,
майстраў музычнай справы можна яшчэ ў Iвана
Шыманскага.
Народныя
музыкi
некалi
iгралi
толькi
танцавальныя мелодыi.
Пажылыя людзi
вёскi,
пералiчваючы
мясцовыя танцы, назвалi польку,
вальс, абэрак, кракавяк, падэспан,
факстрот, лысы i
iнш.
Дзецi,
якiя
не дасягнулi
паўналецця, мелi
свае танцы-гульнi,
у аснове большасцi
якiх
быў карагод, i
выконвалi
не пад музычны акампанемент, а пад
кароценькiя
песенькі. Яшчэ ў 40-я гг.
ў вёсцы Мядзведка найбольш любiмай лiчылася
гульня «Проса». У пачатку яе дзяўчаткi
станавiлiся
ў радок, узяўшыся за рукi,
насупраць — хлопчыкi.
Спявалi
па чарзе, прытупваючы нагамi:
«А мы проса сеялi,
сеялi»
— «А мы проса вытапчам, вытапчам».
Заканчваўся дыялог словамі: «А мы
дзеваньку забяром, забяром»… Хлопчыкі
забіралі дзяўчынку. Заканчвалася гульня,
калi
ўсе дзяўчаткi
пераходзiлi
ў рад да хлопчыкаў.
Якiя
ж песнi
некалi
гучалi
i
спяваюцца сёння ў гэтай вёсцы? Раней
вельмі часта песні разносіліся над
вёскай у час вяселляў, радзінаў, жнiва, на вячорках, падчас абрадаў Каляд і
Вялiкадня.
Прыемна, што ўдалося ўзнавiць
прозвiшча
самай галасiстай
спявачкі сто гадоў назад — ёю была
Кацярына Солтан, а сёння — 90-гадовая
Аляксандра Мазур. Людзі кажуць, раней
яна запявала на ўсiх
вяселлях i
хрэсьбiнах.
Сучасныя чатыры лепшыя спявачкi
— Валянцiна
Богуш, Серафiма
Касцюк, Iрына
i
Алена Лiсоўскiя
— пачутыя ад сваiх
мацi
песнi,
жнiўныя,
вясельныя, могуць узнавiць
толькi
фрагментарна. Варта дадаць, што
спрадвеку галасiстыя
мясцовыя людзi
мацавалi
свае галасы ў царкоўным i
касцельным хоры.
Пры
даследаванні песеннай культуры гэтай
вёскi склалася ўражанне, што менавiта
песня «Iз
пад гор гары ехалi
мазуры» была складзена ў Карэлiцка-Навагрудскім
рэгіёне нейкiм
самавукам-паэтам. У адным з яе куплетаў
гаворыцца: «А мне мама прыказала, каб я з
панам не гуляла. Мамы я баюся, мамы я
баюся», а з заканчэння даведваемся, што
простая дзяўчына выйшла замуж за пана.
Па-першае, на карысць такога меркавання
сведчыць мясцовая мова. Мы ведаем,
бываюць выпадкi,
калi
прыгожая песня ляцiць
ад вёскi
да вёскi,
пералятаючы нябачныя рубяжы
фальклорнай адметнасцi,
вызначанай вучонымi, падпарадкоўваючыся iншаму
моўнаму дыялекту. Па-другое, дзеля
доказу варта звярнуць увагу на псiхалогiю,
этыкет мясцовых людзей. Вельмі важна,
што ў размове са старэйшымі жанчынамі
выяўляюцца паважлівае стаўленне да
аўтарытэту сваіх бацькоў, набожнасць,
паслушэнства, якія грунтуюцца на
захаванні дзесяці Запаветаў
хрысціянства. Таму i
ў песнi
сказ «мамы я баюся, мамы я баюся» зусiм
невыпадковы, ён прыадкрывае ўнутраны
свет веруючага чалавека. Па-трэцяе,
варта ўлiчыць,
што родавы герб мясцовай шляхты,
заможнай ці нават беднай, дазваляў
хлопцу або дзяўчыне лёгка перайсці ў
вышэйшае саслоўе. Таму ў канцы песні
гаворыцца, як простая дзяўчына выйшла
замуж за пана.
У
гэтай вёсцы цяпер спяваюць песнi, якiя
можна пачуць i ў iншых
рэгiёнах
Беларусi.
Напрыклад, песню «Мела мацi
сына». Кабеты ўдакладняюць, што яе
перанялі ад спявачак з суседнiх Лядаў. У 60–70-я гг.
галасістыя жыхары вёскі былі аб’яднаны
ў калектыў мастацкай самадзейнасці.
Цяпер існуе хор настаўнікаў.
Невядома,
якой мелодыi i
зместу былi
тыя дваццаць песняў, што ў хвiлiну
смутку iграў
ў Чылi
Дамейка. Але мы маем права сцвярджаць,
што яго дзяцiнства
прайшло ў гурце таленавiтага песеннага народа, а гэта не магло не
паўплываць на яго любоў да музыкі.
Бадай,
сабраць звесткi
ў вёсцы Мядзведка пра такi жанр вусна-паэтычнай творчасцi,
як казка, мы ўжо не здолеем. Але ж калi
маленькаму Iгнату
расказвала казкi
Тадора, дык не можа быць, каб на працягу
200 гадоў яна заставалася адзiным
носьбiтам
такога жанру. У наш час на змену казцы
прыйшлі кароценькая трапная прымаўка,
анекдот. I
майстрам вострага слоўца мясцовыя людзi
называюць Мiкалая
Шыманскага.
Рэха
культуры часоў Iгната
Дамейкi
адбіваецца ў мясцовых абрадах. Так, у
гэтай вёсцы, у параўнаннi
з iншымi
рэгiёнамi
Гродзеншчыны, сваю адметнасць мае
калядны абрад. Тут куццю пачынаюць есцi пасля таго, як гаспадар прыносiць
з гумна «каляду». Гэта ахапак сена i
жменя неабмалочанага жыта, перавязаныя
ў трох месцах. Гаспадар ставiў
такі снапок у кут (тут гавораць — «на
покуць»), паслаўшы пад яго крышку сена, а
астатняе раскладваў на стале,
засцеленым абрусам-настольнiкам. Ён расказваў дзецям, што такое чынiцца
ў гонар Iсуса
Хрыста, які нарадзiўся
ў жлобiку,
дзе ляжала сена. У меню поснай куццi
абавязковым з рэдкiх
лiчыўся
«квас» — вараныя сушоныя грыбы з
капусным расолам, падкалачаныя мукой (на
Смаргоншчыне кажуць «полiўка»),
аладкi
з макам, кiсель
з журавiн…
Варта дадаць, што тут кожная гаспадыня
не клапоцiцца,
як то мае месца ў Жлобiнскiм
рэгіёне Гомельшчыны, наварыць страў
куццi абавязкова ў лiшку, а не ў цотку. Хоць трэцяя куцця, як i
першая, посная, але паверх хрышчэнскай
кашы кладуць маленькi крыжык з лучынак. Назаўтра яго не паляць,
а кiдаюць
у калодзеж. Зерне са снапка даюць курам,
якiх
некалi
трымалi
пад печчу; саломку адносяць у гумно i
рэжуць у сячкарнi на корм жывеле. На другую, багатую куццю (яе
называюць «шчодрая») на стале: варанае
мяса, каўбасы, масла, сыр, пiрагi,
кiсель.
А каша з круп на гэты раз тлуста
запраўлена салам. На запыт у мясцовых
кабет, цi
хадзiлi
на багатую куццю каляднiкi,
у Малых Мядзведках Нiна
Козел, якой зараз 70 год, сказала, што хадзiлi
з зоркай, спявалi
песню «Шчодры вечар», але «казу» не вадзiлi.
Гэта значыць, нiякага
прадстаўлення не ладзiлi.
Кожную куццю заканчвае гаспадар цi
гаспадыня словамi:
«Дзякуй Богу, Iсусу
Хрысту, Найсвентшай Мацi
за вячэру».
Тут,
як i
па ўсiх
рэгiёнах
Беларусі, жнiўны
абрад пачынаўся з жытняга снапка. Калi запытаць у тутэйшых людзей, чаму зажынкі
пачыналіся з жытняга снапка, то яны
ўдакладняюць — са збожжавых раней за
ўсё паспявала жыта. Звычайна пасля спаду
летняй гарачыні шла гаспадыня адна цi
з дачкой на поле. Першыя зжатыя жменькi
складвала ў снапок, перавязаўшы
перавяслам. Жнеi
маглi
жаць аж да вечара, але калi
iншыя
снапы заставалiся
на полi,
то да хаты вярталiся
з маленькiм,
ставiлi
яго на покуці пад абразы. У такой дзеi
ёсць адбiтак
звычая, запазычанага са Старога
Запавету, але iнтэпрэтаванага
хрысціянамі па-свойму. Паколькі ў хрысцiян
на куце знаходзiлiся
абразы, вось i неслi
яны свой першы ўраджай блiжэй
да святых. Зярняткi
з гэтага снапка ў Смаргонскiм
раёне выбiвалi
i
потым свяцілі ў храме, адну частку
дабаўлялі ў тое зерне, якое малолі на
хлеб, другую — змешвалі з тым, якое сеялі.
А вось у вёсцы Мядзведка з першым жытнiм
снапком паступалi
iнакш.
Тут снапок стаяў аж да крышчэнскай куццi.
Тутэйшыя мужчыны ўдакладнiлi
тое, што заставалася па-за ўвагай кабет.
Жытнi снапок стаяў у хаце, пакуль на полi
жалi,
пакуль жыта сохла, састаўленае ў мэндлi.
А вось калi
першы воз са снапамi
прывозілі на падворак, гаспадыня выносiла снапок з хаты i паперадзе ваза несла ў гумно. Там клала
на тое месца, куды складвалі ўсе снапы, i
ён аказваўся пад самым нiзом. Такiм чынам, на покуцi вясковай хаты некалi бывалі два снапка: адзiн
калядны, другi
— жнiўны.
I
сучасным даследчыкам народнай творчасцi
нi ў
якiм
разе нельга лiчыць,
нiбы
адзiн
i
той жа жытнi
снапок стаяў у iнтэр’еры
хаты каля шасцi
месяцаў.
Навуковую
цiкавасць
для даследчыкаў можа мець iншы
мясцовы абрад, каранi якога iдуць
у глыбiню
ХIХ ст.
Ён знiтаваны
з ушанаваннем сёмага жнiўня,
прысвечанага святой Ганне. Некалi ў гэты дзень пажар знiшчыў
вёску. Абрад пачынаўся з таго, што ранкам
усе гаспадары выносiлi з
хат сталы i
ставiлi
на падворку, пры варотах накрывалi
стол абрусом, клалі хлеб-соль, кусок
самаробнага палатна, хтосьці ставіў
букецiк
з жывых красак. Уся сям’я станавiлася за сталом. Падыходзiў
святар. Прысутныя акрывалі галовы
кавалкам таго палатна, што ляжала на
стале, таму яго даўжыня залежала ад
колькаснага лiку
сям’i.
Святар малiўся,
чытаў Бiблiю,
паклаўшы яе на схiленыя
галовы, пакрытыя палатном. У канцы
малебна палатно, як ахвяру, аддавалi
святару, а ён iшоў
да наступнай хаты.
Пра
такi
вiд
народнай творчасцi,
як разьба па дрэве, можна меркаваць па
вонкавым выглядзе хат. Калі вёска Вялiкія
Мядзведкі апошнi
раз гарэла ў 1944 г.,
то драўляных старадаўнiх
рэчаў тут знойдзецца мала. Затое ў Малой
Мядзведцы старэнькiя,
касабокiя
хаткi
з маленькiмi
акенцамi,
у якiх
ужо нiхто
не жыве, нагадваюць, што выгляд вясковых
пабудоў значна змянiўся ў ХХ ст. Акрамя паноў, шляхты, ужо простыя
сяляне пачалi
будаваць сялiбы
вышэйшыя, аздабляць вокны лiштвой,
прыбудоўваць веранды.
Зараз
мастацкая разьба на лiштве
ў вёсцы Мядзведка сцiплая ў параўнаннi з Гомельшчынай, але ўтворана за кошт
пэўнага рытму прапарцыянальных
скразных адтулiнак геаметрычнага характару. Іх
дапаўняюць накладныя дэталi
iншай
канфiгурацыi.
Мажорны акорд фасаду хаты надае
ашалёўка вуглоў з накладной разьбой,
выдзеленай колерам. Зараз старыя хаты
абкладваюць белай цэглай, што падаўжае iх
век, але ж у гэтым разе знiкае
разьбы па дрэве, бо яе закладваюць або
адрываюць i
паляць. Хочацца спадзявацца, што пры
стварэннi
новага музея Дамейкi
такія рэчы будуць зносiць
у фонды.
Мы
мелi
б вялiкую
магчымасць меркаваць пра густ, а значыць
i талент продкаў мясцовых разьбяроў цi
тых жа кавалёў, лепшыя працы якiх
упрыгожвалi
iнтэр’еры
святыняў, калi
б не часы ваяўнiчага
атэiзму,
калі святынi
зачынялi,
а аздабленне нiшчылася.
Тое-сёе аб разьбярах можа яшчэ расказаць
Мiкалай
Солтан, 1922 г.
нараджэння, а яго працу можна ацанiць,
прайшоўшы вулiцамi
Мядзведкi
і суседнiх
вёсак. Пачуць ад Мiкалая
можна будзе шмат аб чым, бо старая мэбля
з XIX ст.,
аздобленая фляндроўкай, падцвердзiць,
што майстэрства тутэйшых разьбяроў «iшло ў нагу» з модай тых часоў. Пра сакрэты i
магчымасцi
кавальскай справы можна яшчэ даведацца
ад Пiлiпа
Касцюка.
Праходзячы
сёння вулiцамi
адной і другой Мядзведкi,
можна ўбачыць вокны, завешаныя
бялюсенькiм цюлем, праз іх прасвечваюцца больш
шчыльныя шматкаляровыя фіранкі. А вось у
часы Дамейкi існаваў асобны від творчасці, які
называўся выцінанкамі, калі вокны
ўпрыгожвалі папяровымі фіранкамі.
Спачатку такое рамяство iснавала
ў побыце паноў, потым перайшло да шляхты,
а калi
папера стала больш таннай, змаглi
яе набываць i
сяляне. Мясцовыя кабеты прыгадваюць, што
пры Польшчы можна было набываць
танюсенькую паперу, на якой было лёгка
выразаць як нажнiцамi,
так i
брытвай. У цяжкiя
ваенныя i
першыя пасляваенныя часы ўмельцам нiчога
іншага не заставалася, як
выкарыстоўваць для гэтай мэты газетную
паперу. Перад святам, асаблiва
Калядамi,
Вялiкаднем
кожная сям’я iмкнулася
выразаць новыя фiранкi.
І вельмi
значна, што такiя
рэчы не толькi
ўпрыгожвалi
вокны, але і ўяўлялі сабой
экстравагантную выставу ўсёй вёскi,
дзе праяўляўся адзін з адбіткаў
народнай педагогiкі,
— дзецi
гурбой бегалi
пад вокнамi
i
ацэньвалi,
у каго атрымалася прыгажэй. Гэта яны
ўгадвалi,
хто выразаў суседу, калі сама гаспадыня
не здольная была змайстраваць выцiнанку,
і тым самым непрыкметна развівалі свой
эстэтычны густ.
Да
вясельнага абраду ў гэтай вёсцы раней i цяпер рыхтуюць каравай, праз якi
праяўляецца асобны вiд
старадаўняй народнай творчасцi
— пекарская пластыка. Вясельны каравай
умелiца iмкнецца
спячы як мага вышэйшай, круглай формы. На
версе, пры краю, аздабляе чатырма
птушачкамi
ўпярэмешку з завiтушкай, якая нагадвае лацiнскую
лiтару
«S»,
на сярэдзiне
майструе таксама з цеста кветачку. Цiкава,
што форма птушачкi
ў гэтай пекарскай пластыцы аналагiчная той, што пякуць на Беласточчыне i
Смаленшчыне. А майструюць яе такiм
чынам. Раскатваюць з цеста пасак круглай
формы, адзiн
яго канец прыпадымаюць, робяць пятлю i
праз яе прасоўваюць наверх, дзе лепяць
галоўку птушкi
з дзюбай, а другi
нагадвае яе хвост. Лiчыцца,
што каравай мае права пячы кабета, шчаслiвая
ў шлюбе. Сёння ў Вялiкіх
Мядзведках пякуць вясельныя караваi Серафiма
Касцюк i
Алена Лiсоўская.
Магчыма,
пры нашым першым, таму крышачку
павярхоўным знаёмстве з культурай гэтай
вёскi
падалося, нiбы
тут не надта выкарыстоўвалi сакрэты народнай медыцыны, такія як
лекавыя ўласцівасцi
траў. На запыт, а куды ж звярталiся
пры хваробе па дапамогу, адказваюць, што
ехалi
ў недалёкае мястэчка Мiр
да яўрэяў. Таксама прыносiлi
сюды сакрэты народнага лекавання
вандроўныя жабракi.
Напрыклад, Ганна Солтан расказвае, як у
пяць год яна яшчэ зусiм
не хадзiла.
Парады жабрака мацi
рупiлася
выконваць кожны дзень, прыкладваючы
кампрэсы да хворых ножак. Праз тры
месяцы дзяўчынка пайшла. Зараз Ганна
ходзiць, крышачку абапiраючыся на кiёк, але не ад хваробы, а маючы шаноўны
ўзрост — больш за 80 гадоў.
Як
i
па ўсiх
вёсках Беларусі, тут былі свае знахары:
рожу замаўляла Пелагея Шыманская, а
пярэпалах вылiвалi
воскам, у той час, як, напрыклад, на
Смаргоншчыне выкатвалi
яйкам. Варта дадаць, што ў гэтай вёсцы
няма i
забабонаў. Бадай, як выключэнне,
згадваюць, што яшчэ ў 1950-х гг.
жалi
крапiву,
рупiлiся
разаслаць на падворку перад варотамi
да захаду сонца, перад Янам, каб злая сiла ў гэтую ноч не чынiла
шкоды ні ў хляве, нi
ў хаце.
Калi
ткацтвам займалiся
яшчэ ў 1950-я гг.
у асноўным пажылыя жанчыны, то вышываць
пачыналi
тыя дзяўчаткi,
якiя
мелi
талент да нейкага рамяства, з 6–7 гадоў. У
гэтай вёсцы, як і ў большасцi па Беларусі, вышывалi
ручнiкi
для аздаблення абразоў. Ручнік
адыгрываў значную ролю ў вясельным
абрадзе.
Варта
ўвагi,
як у вёсцы Мядзведка раскладваннем
вышытых падушак на ложку ў адным выпадку
ўносiцца
пэўны эфект у аздабленне iнтэр’еру,
а ў другiм
праз такую, на першы погляд, малаважную
дэталь раскрываецца прыроджаны густ
гаспадынi.
Вось, напрыклад, як яны раскладзены на
ложках у хаце Серафiмы
Касцюк: на адным стаяць падушкi паўкругам па ўсёй даўжыні тут навалочкi
вышыты пасярэдзiне;
на другiм
— адна падушка ляжыць, другая на ёй стаiць;
на трэцiм
— па краях ложка стаяць асобна дзве
падушкi, пакрытыя цюлевай сурвэткай.
Толькi
разглядаючы культуру Карэлiцкага
рэгіёна ў кантэксце гiсторыі хрысцiянства магчыма грунтоўна разабрацца ў
мясцовых звычаях, абрадах, псiхалогii
тутэйшых жыхароў. Сёння ў вёсцы
Мядзведка паводле веравызнання
тутэйшыя людзi
толькi
праваслаўныя, каталiкi
з’ехалi
ў Польшчу. У той жа час, абразы па хатах —
адзiн
са значных аргументаў гiсторыкам,
што тут некалi
жылi
вернiкi
iншай
хрысціянскай канфесii
— уніяты. На абразе пад назвай «Неапалiмая
Купiна»
— подпiс
на стараславянскай мове, а выявы малюнка
— відавочны адбiтак
лацiнскай
школы жывапiсу.
Па хатах сёння абразы завешаны
суцэльнай цюлевай занавесачкай, а каля iх
некаторыя гаспадыні прымацавалі
бутэлечку з крышчэнскай вадой.
Ёсць
звесткi,
што ў 1930-х гг.
у траўні месяцы паны малiлiся
ў парку каля лiпы,
на якой вiсеў
абраз. У гэты час збiралiся
iх
слугi,
прыходзiлi
сяляне з вёскi.
Дзе было гэтае месца i
чаму яго ўшаноўвалi?
Мо каля яго, значна раней, малілася i
набожная мацi
Дамейкi,
а разам з ёю і маленькi
сын, і гэта не магло не паўплываць на яго
веру, якую ён пранёс праз усё сваё жыцё. А
што ж іншае, як не вялікая набожнасць
прымусіла яго на схiле
дзён паехаць на святую зямлю Iзраiля,
Палесцiны,
Iталii,
каб асабiста
прайсцi
сцежкамi
Iсуса
Xрыста,
апосталаў, першых хрысцiянскiх
святых?
Вельмі
важна пры стварэнні музея Дамейкі
звярнуць увагу на хрысціянскія вытокі
мясцовай культуры, а таксама на адбітак
у ёй рэлігіі людзей нацыянальных
меншасцей — іудзеяў, мусульман. Як тут
не ўзгадаць гульню «Проса», якая вядома i
на Брэстчыне. Савецкiя
фалькларысты, не робячы рознiцы
памiж
культурай народаў Поўначы i
Рэчы Паспалiтай,
нават у дзiцячай
гульнi
адшукалi
аграрна-магічныя элементы ў гонар нейкiх
дахрысцiянскiх
бажышчаў Ярылы і Лады [1].
У той жа час рэха былой культуры на
радзіме вялікага вучонага дае права
адмовіць навуковую фальсіфікацыю
савецкіх даследчыкаў з іх арыентацыяй
на паганства, ігнараваннем спадчыны
хрысціянства, недаацэнкай творчага
патэнцыялу, этыкі, маралі простых людзей
Беларусі.
Увогуле,
сучасны стан культуры вёскi Мядзведка дае права сказаць: на гэтай
зямлi
жывуць працавiтыя,
набожныя людзi,
здаровы творчы патэнцыял тут
перадаваўся з пакалення ў пакаленне, а
прыроджаны iх
талент садзейнiчаў
таму, што яны з гонарам з’яўляюцца носьбiтамi
старадаўняй i
стваральнiкамi
новай культуры. Толькi
зямля, на якой жыве такi
люд, магла ўзрасцiць
сусветна вядомага вучонага і асветніка Iгната Дамейку.
Maryja
Žabinskaja
Folklore
of the Karelicki district is the cradle of Ihnat Damiejka
The
author carries out analysis of the modern culture of Miadźviedka
village of Kareličy district. She describes popular ceremonies such
as Christmas carol, end of the harvest time, weddings. Wood engraving,
embroidery, decorative paper cutting, popular medicine show the talent of
ancestors and contemporaries of Miadźviedka. The ceremonies and
traditions say about the original cultural heritage which brought up I. Damiejka.
[1]
Беларусікя
народныя танцы, карагоды і гульні. Мн.,
1989. С. 95.
|