|
Скарынаўскі
Цэнтр - выданні:
Беларусь–Япония = Belarus–Japan: Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча, Мінск–Астравец, 9–10 кастрычніка 2002 г. Кароткія звесткі пра аўтараў дакладаў, паведамленняў і артыкулаўtc "Кароткія звесткі пра аўтараў дакладаў, паведамленняў і артыкулаў" Абранпальскі Мікалай — гісторык культуры. Аўтар публікацый пра японскі тэатр. Адамовіч Галіна — кандыдат філалагічных навук, дацэнт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка. Астапец Уладзімір — выкладчык Падольскай сярэдняй школы Астравецкага р-на, краязнавец. Баршай Алег — мовазнавец, аўтар кнігі «Іншамоўныя запазычанні ў японскай мове» (Мн., 1995). Цяпер займаецца прадпрымальніцтвам у Токіо. Барысевіч Юрась — журналіст. Артыкул перадрукаваны з газеты «Рэспубліка». Безкаравайная Ядвіга — педагог, дырэктар беларускай гімназіі ў Мазыры. Першапачатковы тэкст быў надрукаваны ў «Настаўніцкай газеце». Брэгер Герман — галоўны палеолаг аддзела старажытных актаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Букчын Сямён — кандыдат філалагічных навук, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Публікацыя з’явілася як адзін з вынікаў доўгачасовага творчага прабывання ў Польшчы. Бутэвіч Анатоль — дыпламат. Быў міністрам культуры Беларусі, генеральным консулам Беларусі ў Гданьску (Польшча) і паслом Беларусі ў Румыніі. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Першапачатковы варыянт артыкула быў апублікаваны ў газеце «Звязда». Вабішчэвіч Аляксандр — кандыдат гістарычных навук, дацэнт, намеснік дэкана Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна, сябра камітэта Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Васілёнак Марыя — выкладчыца Гудагайскай сярэдняй школы Астравецкага раёна, краязнавец. Арганізавала ў сваёй школе гісторыка-краязнаўчы музей. Вашкевіч Ірына — вядучы бібліёграф Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Вітушка Сяргей — гісторык, дырэктар Беларускага музея ў Вільні. Вярцінскі Анатоль — грамадскі дзеяч. Узначальвае Таварыства «Беларусь – Кітай». Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Першапачатковы тэкст быў надрукаваны ў газеце «Народная воля». Груша Рычард — беларускі скульптар і жывапісец. Аўтар мемарыяльнага знака, прысвечанага I. Гашкевічу, у в. Малі Астравецкага раёна. Грыцкевіч Валянцін — кандыдат медыцынскіх навук, гісторык Беларусі, дацэнт Санкт-Пецярбургскага універсітэта культуры. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Грышкевіч Валянціна — навуковы супрацоўнік Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны. Драбчук Алесь — псеўданім Івана Макаловіча; намеснік рэдактара газеты «Народная воля». Там жа быў ўпершыню надрукаваны яго артыкул, які ўключаны ў зборнік. Драўніцкі Іван — выкладчык Камароўскай сярэдняй школы Мядзельскага р-на Мінскай вобл., гісторык, краязнавец. Раней працаваў у Астравецкім раёне, таму цікавіцца яго мінулым. Зайкоўскі Эдвард — кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ). Захарэнка Андрэй — гісторык культуры. Цікавіцца японскім тэатрам. Першапачаткова артыкул быў змешчаны ў бюлетэні «Кантакты і дыялогі». Захарэнка Вольга — студэнтка факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Захарэнка Ігар — кандыдат геаграфічных навук, дацэнт Беларускага дзяржаўнага універсітэта, старшыня секцыі ўсходазнаўства Беларускага геаграфічнага таварыства. Іванова Наталля — кандыдат педагагічных навук, рэжысёр студэнцкага тэатра «Канцэрт» у Токіо. Ураджэнка Беларусі. Ігнацюк Алена — кандыдат філалагічных навук, старшы навуковы супрацоўнік ННАЦ імя Ф. Скарыны. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Ільін Аляксандр — гісторык, выдавец, рэдактар брэсцкага часопіса «Гістарычная брама». Ільіна Наталля — старшы выкладчык Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры. Іпатава Вольга — пісьменніца. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Кабржыцкая Таццяна — кандыдат філалагічных навук, дацэнт Беларускага дзяржаўнага універсітэта, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Казлоўскі Стафан — этнограф, фалькларыст, мастак, краязнавец. Значную частку жыцця правёў ва Усходняй Сібіры. Канапля Яўген — акадэмік НАНБ, доктар медыцынскіх навук, прафесар, дырэктар Інстытута радыёбіялогіі НАНБ, старшыня Таварыства «Беларусь – Японія». Косіна Го — аташэ Пасольства Японіі ў Рэспубліцы Беларусь, філолаг. Кулажанка Лідзія — кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік ННАЦ імя Ф. Скарыны. Лапацін Ігар — доктар біялагічных навук, прафесар Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Люцко Мікалай — грамадскі дзеяч, прадпрымальнік. Працаваў у Пасольстве СССР у Кітаі. Лянкевіч Дзмітрый — аспірант Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я. Купалы. Мальдзіс Адам — доктар філалагічных навук, прафесар, прэзідэнт ГА «Міжнародная асацыяцыя беларусістаў». Мячкоўская Ніна — доктар філалагічных навук, прафесар Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Мяшкова Наталля — карэспандэнт газеты «Мінская праўда». Мяшкова Яніна — дырэктар Астравецкай раённай бібліятэкі. Пашкоўскі Станіслаў — гісторык, намеснік загадчыка Астравецкага раённага аддзела народнай адукацыі. Пяткевіч Галіна — адказны сакратар Таварыства «Беларусь – Японія», супрацоўніца Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі. Рагойша Максім — аспірант факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Рагойша Усевалад — кандыдат філалагічных навук, дацэнт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Рыбік Ніна — адказны рэдактар газеты «Астравецкая праўда». Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Сакалоў Андрэй — навуковы супрацоўнік Музея антрапалогіі і этнаграфіі імя Пятра Вялікага ў Санкт-Пецярбургу. Саламевіч Янка — кандыдат філалагічных навук, вядучы навуковы рэдактар выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя». Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, перакладчык на беларускую мову кнігі В. Гузанава пра I. Гашкевіча «Адысей з Беларусі». Сато Дзюн-іці — прафесар Такійскага універсітэта, славіст, кіраўнік суполкі беларусістаў Японіі. Сямёнава Таіса — намеснік рэдактара газеты «Астравецкая праўда». Татэяма Акіра — Часовы Павераны ў справах Японіі ў Рэспубліцы Беларусь. Упершыню інтэрв’ю было надрукавана ў газеце «Культура». Уласюк Уладзімір — журналіст. Першапачатковы варыянт артыкула быў змешчаны ў газеце «Советская Белоруссия». Унуковіч Юрый — студэнт гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Усціменка Ігар — выкладчык Міхалішскай сярэдняй школы Астравецкага раёна, гісторык, краязнавец. Фурусава Акіра — выкладчык японскай мовы Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Чакур Ганна — супрацоўніца газеты «Астравецкая праўда». Шамякіна Таццяна — доктар філалагічных навук, прафесар, загадчыца кафедры Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Упершыню праца была надрукавана ў часопісе «Роднае слова». Штыхаў Георгій — доктар гістарычных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАНБ. Эйсмант Марыя — журналістка. Першапублікацыя дарожнага нарыса — у «Народнай волі». Юркойць Аляксандр — краязнавец, супрацоўнік Ашмянскай мытні. |
||||||||||||||